Знайсці
10.08.2022 / 09:02РусŁacБел

ISW: Крэмль не хоча абвінавачваць Украіну ва ўдарах па авіябазе ў Крыме

Крэмль не хоча абвінавачваць Украіну ва ўдары па глыбокім тыле і па авіябазе ў Крыме, бо гэта зноў паказала б неэфектыўнасць расійскіх сістэм СПА.

У сваёй штодзённай зводцы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны аналізуе паведамленні аб учорашніх выбухах у Херсонскай вобласці глыбока ў тыле расійскіх войскаў, а таксама на авіябазе ў анексаваным Крыме.

Як адзначаюць эксперты, Крэмль не асабліва гарыць жаданнем абвінавачваць Украіну ў нанясенні ўдараў па расійскіх аб'ектах, бо гэта зноў паказала б неэфектыўнасць расійскіх сістэм СПА, як ужо было ў выпадку са знішчэннем украінцамі расійскага флагманскага крэйсера «Масква».

На гэты момант у даследчыкаў няма звестак для незалежнай ацэнкі дакладнай прычыны ўчарашніх выбухаў. Тое, што яны здарыліся адначасова на двух аддаленых адзін ад аднаго аб'ектах, відаць, выключае афіцыйную расійскую версію аб выпадковым пажары, аднак не выключае ні акта сабатажу, ні ўдару ракетамі вялікай далёкасці.

На думку экспертаў, украінцы ў прынцыпе маглі мадыфікаваць свае ракеты «Нептун» для выкарыстання па наземных цэлях, аднак у гэты момант няма якіх-небудзь сведчанняў у падтрымку гэтай гіпотэзы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930