Знайсці
10.08.2022 / 16:184РусŁacБел

Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок

Калі наступны раз будзеце піць аспірын, паспрабуйце легчы на правы бок — так прэпарат пачне дзейнічаць хутчэй. Але ж не пераварочвайцеся, бо інакш вам прыйдзецца доўга чакаць эфекту ад лекаў.

Фота: pixabay.com

Навукоўцы змадэліравалі працу страўніка, каб пабачыць, наколькі поза чалавека можа ўплываць на засваенне лекаў. Прысвечанае гэтаму даследаванне выйшла ў часопісе Physics of Fluids, піша The Times.

Згодна з працай, мы павінны ўлічваць не толькі тое, калі піць лекі, але і тое, у якой позе мы павінны знаходзіцца. Тое, наколькі хутка прэпарат трапляе ў кроў, залежыць ад скарачэнняў страўніка, дынамікі руху вадкасцяў і палажэння страўніка. У выпадку, калі людзі ляжаць на левым баку, выхад са страўніка знаходзіцца ў самай высокай кропцы, і гэта можа знізіць хуткасць выхаду прэпарата са страўніка амаль да нуля.

Калі пасля прыёму лекаў стаяць, прэпарат больш эфектыўна засвойваецца, чым у выпадку з ляжаннем на левым баку. Можна яшчэ і адкінуцца назад — гэта павялічыць змешванне таблеткі са страўнікавым сокам на 50%. Калі ж пры гэтым нахіліцца направа, эфект будзе яшчэ лепшы, і канцэнтрацыя актыўнага рэчыва, якое выцягнецца з прэпарата, будзе павялічаная ў два разы.

Вынікі працы асабліва важныя для ляжачых пацыентаў і пажылых людзей. Але даследчыкі папярэджваюць: некаторыя таблеткі створаныя такім чынам, каб засвойвацца хутка, іншыя ж засвойваюцца доўга і павольна. Так што паскараць засваенне таблетак — не заўсёды добрая ідэя.

Брытанскія дактары замянілі лекі ад бяссонніцы нечым лепшым

Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Фон Шприц/адказаць/
10.08.2022
Не болейте, и не занимайте себя такой ерундистикой.
0
Нечаканая памылка. Не выйшла заслаць каментар./адказаць/
11.08.2022
а галоўнае - навошта піць аспірын? ён жа шкодны
2
Максим Дизайнер/адказаць/
11.08.2022
Судя по лайкам, на НН одни пенсы сидят
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930