Знайсці
10.08.2022 / 13:05РусŁacБел

Кіроўцаў «Яндэкс.Таксі» і Uber змусяць фінансаваць дзяржпрапаганду

Агрэгатары таксі павінны плаціць за налепкі на кузавах машын. Гэта лічыцца рэкламнай дзейнасцю, растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У ведамстве лічаць, што надпіс «Яндэкс» або Uber на кузавах машын «з'яўляецца размяшчэннем (распаўсюджваннем) рэкламы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». А яно падпадае па ўказ аб рэкламным зборы, які быў прыняты ў сакавіку 2022 года.

Указам, нагадаем, устанаўліваецца збор за размяшчэнне рэкламы: ён будзе складаць 10% ад кошту рэкламных паслуг пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце і пойдзе на падтрымку лукашэнкаўскіх СМІ.

Больш за тое, калі ўладальнік брэнда — замежная кампанія (а «Яндэкс» і Uber такімі і з'яўляюцца), то для размяшчэння гандлёвых знакаў таксі патрэбны дагавор з рэкламным агенцтвам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера