Мастака Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў
Адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў памяшканні камернага тыпу.
Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. У калоніі мастак знаходзіцца з сярэдзіны красавіка, паведамляе «Вясна».
Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму па артыкулах за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).
Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.






У палітзняволенай Настассі Кухты памерла маці
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца
 13
У палітзняволенай Настассі Кухты памерла маці
 1
Прафсаюзная актывістка Яніна Малаш выйшла на волю
 2
Зборная Нямеччыны сенсацыйна выйшла ў фінал ЧС па хакеі
 4
З магілёўскай хіміі вызвалілася двое палітвязняў
 2
Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування
 1
Зборная Канады стала першым фіналістам ЧС па хакеі
 1
Саннікаў: У выпадку народнага паўстання ў нас будзе права прасіць увядзення сіл падтрымання міру. Лепш за ўсё НАТА
 35
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера