Знайсці
10.08.2022 / 15:30РусŁacБел

Украінскі генерал пра вызваленне Херсона: Гэта будзе хутка

Жыхарам акупаванага Херсона трэба крыху пачакаць пачатку наступу ўкраінскіх войскаў, заявіў «РБК-Украіна» генерал-маёр Дзмітрый Марчанка.

Ён адзначыў, што пакуль не можа агучваць канкрэтныя даты і тэрміны правядзення дэакупацыі абласнога цэнтра.

«Але хачу перадаць херсонцам — хай трошкі пацярпяць, гэта будзе не так доўга, як усе чакаюць. Гэта будзе хутка», — падкрэсліў Марчанка.

Херсон — адзіны абласны цэнтр Украіны, які расійскім захопнікам удалося часова акупаваць. Чакаецца, што аперацыя па яго вызваленні пачнецца ў найбліжэйшы час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера