Знайсці
10.08.2022 / 16:47РусŁacБел

З'явілася магчымасць праверыць анлайн, ці не знаходзіцца машына ў вышуку

На адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) даступныя для замовы новыя паслугі Міністэрства ўнутраных спраў па праверцы знаходжання транспартнага сродку ў вышуку, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

Фота ілюстрацыйнае

На АПЭП дзяржаўным органам, юрыдычным і фізічным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам у рэжыме рэальнага часу даступныя дзве новыя паслугі:

  • 3.59.01 «Праверка знаходжання транспартнага сродку ў вышуку па поўным супадзенні VIN»;
  • 3.59.02 «Праверка знаходжання рэгістрацыйнага знака ў вышуку Рэспубліцы Беларусь або транспартнага сродку ў вышуку ў Рэспубліцы Беларусь і СНД па рэгістрацыйным знаку».

Паслугі платныя і аказваюцца на аснове інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы транспартных сродкаў. Яны аказваюцца з дапамогай адзінага партала з нястрогай аўтэнтыфікацыяй (доступ з выкарыстаннем логіна спажыўца), а таксама па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930