Знайсці
10.08.2022 / 17:125РусŁacБел

У Мінабароны пажаліліся, што з імі ніхто не хоча супрацоўнічаць, акрамя Расіі

Памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка расказаў у інтэрв'ю «ВоенТВ», што ў беларускіх вайскоўцай цяпер чамусьці вельмі пагоршыліся адносіны з Украінай, Польшчай, Латвіяй і Літвой.

Самым балючым пытаннем ён назваў пытанне адносін з Украінай. Па словах Равенкі, пасля Майдана пачалося імклівае пагаршэнне адносін і ў 2016 годзе адбыўся злом. Украіна пачала спыняць дыялог і перастала запрашаць беларускіх спецыялістаў на мерапрыемствы ваеннай актыўнасці на сваёй тэрыторыі.

«Да 2022 года лік быў 14:1. Мы 14 разоў запрашалі, а нас запрасілі аднойчы ў 2017 годзе», — адзначыў Равенка.

На думку Равенкі, на Украіну хтосьці ўздзейнічае звонку, і гэта прывяло да таго, што Беларусь больш не разглядае яе як партнёра. І вінаватая ў гэтым, вядома, Украіна: «У 2022 годзе быў шэраг вострых момантаў. Гэта і вучэнні праводзіліся на ўкраінскім баку, плюс факты падрыхтоўкі баевікоў, перапраўкі зброі, парушэнні паветранай прасторы. Усё сабралася ў клубок. Ствараецца ўражанне, што нехта паставіў задачу зрабіць са спачатку дружалюбнай да Украіны дзяржавы нейтральную, а з нейтральнай — тую дзяржаву, якая праводзіць самастойную палітыку і ўжо не разглядае Украіну як партнёра. Яны нас да гэтага прывялі за руку», — заявіў Равенка.

У гэтай сітуацыі ён лічыць натуральнай падтрымку Расіі з боку Беларусі, але пры гэтым падкрэслівае, што Беларусь не з'яўляецца ўдзельнікам узброенага супрацьстаяння. «Нашага асабовага складу, тэхнікі, узбраення там няма», — заявіў Равенка. Беларускі бок лічыць, што з Украінай прыйдзецца выбудоўваць адносіны, але цяпер Кіеў не гатовы да гэтага. Хоць бы таму, што пры спробах весці перамоўны працэс украінскі бок уздымае пытанне легітымнасці беларускай улады.

У адносінах з Польшчай раней нібыта таксама было паразуменне, але пасля 2020-га Польшча спыніла дыялог з Беларуссю ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве. Бо «іншы бок Польшчы, ён рыхтаваў, назавём гэта адкрыта, пераварот у Рэспубліцы Беларусь. 20-ы год гэта агаліў», — заявіў Равенка.

Праблемы таксама ёсць у адносінах з Літвой і Латвіяй. Тут, як сцвярджае Равенка, ва ўсім вінаватыя супярэчнасці вакол будаўніцтва Беларуссю атамнай станцыі на мяжы з Літвой.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мангол/адказаць/
10.08.2022
Ну вот как это выдержит нормальный человек? Я имею в виду речи серьезных государственных людей....Они так не только говорят, они так думают, и так делают. Поэтому, люди, спасайте детей. Эти дебилы загнутся от голода скоро сами.
10.08.2022
У РБ не icнуе "Мінicтэрства абароны". Можна называць як заўгодна - "Мiн. захопу ўлады", "Мiн. садзейнiчання рэпрэсiям", "Мiн. станаўлення фашызму", але нiяк не "Мiнабар"
10.08.2022
Перефразируя Борислава Березу: Что с е@@лом, ябатьки?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера