Знайсці
10.08.2022 / 18:20

Бабруйчан асудзілі як тэрарыстаў. Што за «тэракты» яны здзейснілі?

10 жніўня вынеслі гіганцкія прысуды групе бабруйчан. Трое мужчын атрымалі па 14, 15 і 16 гадоў калоніі. Усе яны звычайныя беларусы: хтосьці працаваў рабочым на мясцовых прадпрыемствах ці прадаўцом, хтосьці сядзеў без працы. Але што ж за «тэракты» здзейснілі бабруйчане? 

Калаж: dissidentBY

Аказалася, што дакументы пра гэты выпадак яшчэ год таму публікавала «Суполка чыгуначнікаў Беларусі»:

11 жніўня 2021 года на перагоне Мірадзіна-Бабруйск знайшлі муляж выбухоўкі. На рэйках ляжала супрацьтанкавая міна, але несапраўдная. 

«Знойдзены прадмет з прыкметамі выбуховай прылады — меркавана супрацьтанкавая міна ўнутры з бляшанкай і правадамі», — паведамлялася ў пратаколе.

Вось як выглядаў гэты прадмет:

Праз знаходку некаторыя цягнікі спазніліся на паўтары гадзіны.

Падобныя муляжы знайшлі таксама 24 і 31 жніўня паміж станцыямі Цітоўка і Бабіна, што ў Магілёўскай вобласці. Яшчэ адзін муляж адшукаўся ў верасні каля бабруйскай «Табакеркі».

А 24 верасня бабруйскія партызаны падпалілі цір на стрэльбішчы «Кісялевічы» в/ч 5527. На наступны дзень іх затрымалі.

Усе дзеянні бабруйчан кваліфікавалі як тэракты ці спробы здзяйсненняў тэрактаў, усіх прызналі вінаватымі па розных артыкулах. 

Таксама пяцярых фігурантаў (трох мужчын і двух жанчын) справы прызналі вінаватымі ў спальванні пудзіла Лукашэнкі яшчэ ў сакавіку 2021 года. Гэтае дзеянне было кваліфікаванае як абраза Лукашэнкі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31