Знайсці
10.08.2022 / 18:382РусŁacБел

«Гэта не толькі наша мара, але і Расіі». Міністр Пархомчык адказаў на пытанне пра выпуск беларускага легкавіка

«Але ўпушчаны час. Увесь свет жыве міжнароднай кааперацыяй», — прызнае міністр прамысловасці Пятро Пархомчык.

Паводле Пархомчыка, Беларусь будзе ствараць свой уласны легкавы аўтамабіль разам з Расіяй, бо ў яе цяпер, як ні дзіўна, тая ж праблема:

«Гэта не толькі наша мара, але і Расійскай Федэрацыі, — сказаў Пархомчык. — Вы ведаеце, што ў РФ быў свой аўтапрам, і ён нядрэнна развіваўся ў нейкі перыяд часу. Але ў апошні час яны захапіліся стварэннем так званых зборачных вытворчасцяў з рознымі вытворцамі свету. Там былі еўрапейцы, карэйцы, японцы. Яны ўсе згарнулі свае вытворчасці.

Знаходзіліся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі гэтыя зборачныя вытворчасці ў межах 10-15 гадоў і не стварылі за гэты перыяд часу неабходнай лакалізацыі асноўных кампанентаў вытворчасці легкавога аўтатранспарту. І Расія, як і мы, цяпер праз пэўны перыяд часу вырашае гэта пытанне.

Гэта значыць што трэба? Патрэбныя свае масты, свая каробка, свой рухавік.

Але ўпушчаны час. Увесь свет жыве міжнароднай кааперацыяй, а нам зараз прыходзіцца ствараць свой аўтамабіль».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Гость/адказаць/
11.08.2022
Это даже не смешно.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
11.08.2022
Вы ведаеце, у Расеі быў свой аўтапром, які някепска развіваўся, але ў адзін час не вытрымаў канкурэнцыі з еўрапейскімі машынамі пятнаццацігадовай даўніны, і паспяхова ляснуў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930