Знайсці
10.08.2022 / 20:25РусŁacБел

Украінцы хочуць атрымаць сучасны амерыканскі дрон. Але амерыканцы баяцца, што ён трапіць у рукі расіян

Рашэнне аб адпраўцы магутнага беспілотніка адкладаецца з-за боязі Пентагона. Амерыканцы баяцца, што звышсучасныя тэхналогіі трапяць у рукі расіян.

Адно з упраўленняў Пентагона займаецца тэхналогіяй Multi-Spectral Targeting System (MSTS), што дае аператарам беспілотных лятальных апаратаў разведвальныя дадзеныя, адсочванне цэлі і нацэльванне ў рэжыме рэальнага часу. Падобная тэхналогія выкарыстоўваецца ў дроне MQ-1C Gray Eagle.

Адміністрацыя Байдэна першапачаткова баялася, што ўкраінцам будзе цяжка авалодаць гэтым апаратам. Аднак, па словах крыніц выдання Politico, самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што Расія можа перахапіць дрон і скрасці тэхналогію. Існуе таксама асцярога, ці будзе тэхналогія канкурэнтназдольнай на полі бою.

Gray Eagle ад General Atomics можа лётаць без перапынку больш за 27 гадзін на адлегласць 4630 км і несці ракеты Hellfire. Беспілотнік выкарыстоўваўся ў аперацыях ЗША на Блізкім Усходзе і ў краінах Афрыкі. Імаверна, нядаўна ён выкарыстоўваўся ў нападзе супраць лідара Аль-Каіды Аль-Завахіры.

Служба бяспекі абаронных тэхналогій (падраздзяленне Пентагона) зараз ацэньвае рызыку адпраўкі ва Украіну беспілотных лятальных апаратаў Gray Eagle з MSTS. Пакуль што няма ніякай гарантыі, што офіс дасць зялёнае святло.

Канчатковае рашэнне аб адпраўцы прыме міністр абароны ЗША.

Затрымка па-ранейшаму турбуе ўкраінскіх чыноўнікаў, якія падалі заяўкі на чатыры такія самалёты ў пачатку гэтага года. Кіеву патрэбныя звесткі аб становішчы расійскіх сіл.

Некаторыя ўкраінскія лётчыкі-знішчальнікі, аднак, сцвярджаюць, што Gray Eagle можа быць не вельмі карысны, бо яму давядзецца лятаць занадта блізка да расіян. Гэта вельмі эфектыўная платформа, але ў такіх месцах, як Афганістан, а не на лініі фронту.

Яшчэ адна перашкода заключаецца ў тым, што мадэль патрабуе шырокай наземнай інфраструктуры (бяспечных ліній сувязі і вялікіх асфальтаваных пасадкавых пляцовак), і незразумела, дзе Кіеў можа размясціць беспілотнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930