Знайсці
10.08.2022 / 20:363РусŁacБел

Украінскі бок: Выбухамі ў Крыме знішчана 9 самалётаў, аэрадром выведзены са строю

На авіябазе «Сакі» ў часова акупаваным Крыме ў выніку ўчорашніх выбухаў знішчана 9 самалётаў, аэрадром выведзены са строю. Пра гэта напісаў у фэйсбуку старшыня камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Аляксандр Завітневіч.

«Мінус 9 самалётаў акупантаў, выведзены з ладу аэрадром! Мяркуючы па выбухах, на авіябазе «Сакі» ў часова акупаваным Крыме таксама патрапілі і ў склад авіяцыйнага ўзбраення. На гэтай базе расіяне ў асноўным размяшчалі шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ, тактычныя разведчыкі Су-24МР, вайскова-транспартны Іл-76 і іншую авіятэхніку», — адзначыў дэпутат.

Паводле інфармацыі Завітневіча, з Новафёдараўкі выляталі самалёты, якія наносілі ракетныя ўдары па Украіне, у прыватнасці супрацьрадыёлакацыйнымі ракетамі для падаўлення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

«Гэты аэрадром з'яўляецца адным з ключавых аэрадромаў Крымскага паўвострава для расійскай авіяцыі. Да 2014 года гэта была база Узброеных сілаў Украіны, якую мы абавязкова вернем», — падкрэсліў ён.

9 жніўня прагучала серыя выбухаў і адбыўся пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі» ў раёне населенага пункта Новафёдараўка ў часова акупаваным Расіяй Крыме. Паводле звестак крымскіх СМІ, адзін чалавек загінуў і яшчэ пяцёра пацярпелі.

У Мінабароны Расіі сцвярджалі, што выбухі адбыліся нібыта з-за таго, што здэтанавалі боепрыпасы. Паведамлялася пра пацярпелых і аднаго загінулага. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
полк/адказаць/
10.08.2022
гэбіцкае хло разумее толькі такія метады!
1
стоп рашызм/адказаць/
10.08.2022
Малайцы ўкраінцы!
10.08.2022
Гэта чакае і беларускія аэрадромы, з якіх рашысты Украіну абстрэльваюць. Вельмі-вельмі тоўсты намёк Лукашэнке. Я б на месцы украінцаў даўбануў бы, тым больш цяпер ёсць чым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера