Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом «Маскоўскага інстытута псіхааналізу»
Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом расійскай недзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Маскоўскі інстытут псіхааналізу». Пра гэта яна распавяла ў сацыяльных сетках, паведамляе Reform.by.
Інстытут быў заснаваны ў 1997 годзе і мае дзяржаўную акрэдытацыю па ўсіх напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў. Ён спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы псіхалогіі, педагогікі і менеджменту.
Марыі 25 гадоў. Яна адвучылася ў БДЭУ, стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», на конкурсе «Міс Свету» заняла 3-е месца, атрымаўшы званне «Міс Свету Еўропы». У 2019 годзе ў 22 гады стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. СМІ пісалі пра яе асаблівыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.






Каментары
30
антисвета/адказаць11.08.2022
⤷ "институт" этот - шарашкина контора. в добавок интернет пестрит объявлениями - "Человеку, мечтающему построить хорошую карьеру, не обойтись без документа. Получить образование можно классическим путем, отучившись четыре года и оплатив все курсы, либо дистанционно купить диплом Вуза государственного образца в нашей компании. Ни один работодатель не усомнится в его подлинности."
20
Лідкін боршч /адказаць11.08.2022
Калі што, у Маскву паедзе, у Беларусі без Лукашэнкі няма ёй чым займацца.
02
Фон Шприц/адказаць11.08.2022
⤷ Лідкін боршч , з чаго б гэта ? Знойдзе сабе месца ў Беларусі. І ня варта абсіраць дзяўчыну. Нікому нічога кепскага не зрабіла, і вам нічога ня вінна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Амаль спёка. Сёння да +29°С
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера