Знайсці
11.08.2022 / 10:24

У КНДР заявілі пра перамогу над каранавірусам

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын абвясціў аб «перамозе ў барацьбе з каранавірусам» у краіне і загадаў адмяніць супрацьпандэмічныя меры, уведзеныя ў маі.

Паўночная Карэя 12 мая паведаміла пра першага ў краіне хворага на «ліхаманку», якую замежныя эксперты лічаць каранавіруснай інфекцыяй. Да гэтага на працягу ўсёй пандэміі Пхеньян заяўляў пра адсутнасць выпадкаў захворвання. Паводле звестак дзяржаўных СМІ, агульная колькасць захварэлых на «ліхаманку» з канца красавіка ў КНДР перавысіла 4,8 млн чалавек, памерлі 74 пацыенты.

Тым часам сястра Кім Чэн Ына паведаміла, што той сур’ёзна захварэў падчас эпідэміі.

«Нягледзячы на тое, што ён быў цяжка хворы і з высокай тэмпэратурай, ён не мог ні на хвіліну прылегчы, думаючы пра людзей, пра якіх ён павінен быў клапаціцца ва ўмовах супрацьэпідэмічнай вайны», — сказала яна, абвінавачваючы ўлады Паўднёвай Карэі ў «правакаванні пранікнення» COVID-19 у Паўночную.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31