Знайсці
11.08.2022 / 11:04РусŁacБел

У Мінску распачаўся першы суд па справе антываеннага «рэйкавага партызана»

У Мінскім раённым судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі.

Сяргей Глебка. Фота «Вясны»

Ён быў затрыманы ў ноч на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай стварэння перашкоды для руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў, паведамляе «Вясна».

Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 289 КК (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Антон Колабаў. Пакуль пасяджэнне абвешчанае адкрытым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930