Знайсці
11.08.2022 / 13:52 3

Новы від махлярства ў Беларусі: зламыснікі клічуць на спатканне ў кіно ці тэатр

У Беларусі з'явіўся новы від махлярства: зламыснікі, выдаючы сябе ў сетцы за іншага чалавека, запрашаюць на спатканне ў тэатр ці кіно. Пры куплі квіткоў анлайн людзі расстаюцца са сродкамі на карце, паведамляе прэс-служба МУС.

Махінатары зарабляюць на форумах анлайн-знаёмстваў, выдаючы сябе за прывабных дзяўчат і выкарыстоўваючы чужыя фатаграфіі, і абяцаюць новым знаёмым незабыўнае спатканне ў кіно ці тэатры.

Каб сустрэча не сарвалася, суразмоўніца рэкамендуе купіць квіткі анлайн і скідвае спасылку на сайт установы, куды прапануе пайсці ўвечары.

Прайшоўшы па спасылцы і спрабуючы купіць квіткі, ахвяра махлярства аказваецца на лічбавай падробцы — фішынгавым сайце, дзе пасля ўводу рэквізітаў плацежных карт з іх спісваецца кругленькая сума: ашуканцы атрымліваюць доступ да сродкаў на банкаўскім пластыку і спусташаюць рахунак.

Спыніць перавод сродкаў уладальнікі карт не паспявалі, і ў сярэднім жадаючыя правесці час у кампаніі сімпатычнай незнаёмкі гублялі адну-дзве тысячы рублёў.

Ахвяр такога віду махлярства ў Беларусі ўжо амаль сотня, яны пражываюць у розных рэгіёнах краіны, і, на думку спецыялістаў, пацярпелых ад дзеянняў зламыснікаў можа быць яшчэ больш. Прычыны, па якіх пацярпелыя яшчэ не звярнуліся да міліцыі, могуць быць розныя: хтосьці не хоча станавіцца пасмешышчам з-за такой сітуацыі, а хтосьці жанаты і не хоча афішаваць спробу адзюльтэру.

У адным з выпадкаў малады чалавек, які спрабаваў купіць квіткі для сябе і новай пасіі, увёў даныя карты, аднак яму прыйшло паведамленне, што замовіць квіткі цяпер немагчыма, а для вяртання ўжо спісаных грошай трэба дадаткова ўвесці даныя якой-небудзь іншай карты. Хлопец выкарыстаў рэквізіты карты сястры, і ў выніку грошы спісалі з абедзвюх карт.

МУС рэкамендуе не праходзіць па прапанаваных незнаёмцамі спасылках, а набіраць адрасы рэсурсаў уручную, а таксама нагадвае, што пры знаёмствах у сеціве варта быць абачлівымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ксения / адказаць
11.08.2022
Этому "новому" мошенничеству уже лет 6... Антикино называется. Что за баяны такие?
1
Хакер / адказаць
11.08.2022
Никогда не попадался на такие штуки, но на такую уловку может и попался бы... Хорошо, что женат
0
Максим Дизайнер / адказаць
13.08.2022
Ксения

Забыли на сколько Беларусь отстала от мира?От Украины, на лет 20. От Москвы - на лет 40-50
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31