Знайсці
11.08.2022 / 16:352РусŁacБел

БТ кажа, што еўрапейцам праз санкцыі няма чаго есці і яны запусцілі флэшмоб «пустых талерак». Але вось хто насамрэч стаіць за флэшмобам 

Беларускія і расійскія прапагандысты запусцілі чарговы фэйк. Сцвярджаецца, што бедныя еўрапейцы так церпяць праз санкцыі, што запусцілі ў сацсетках флэшмоб «пустых талерак» пад хэштэгам #againstSanctions. Праўда, калі перайсці па хэштэгу, адкрываюцца цікавыя дэталі.

«Пакуль палітыкі вінавацяць у эканамічных бедах Расію, пандэмію або любыя знешнія фактары, еўрапейцы ў спусташэнні кашалькоў вінавацяць істэрычныя дзеянні чыноўнікаў. «Плаціце са сваёй кішэні!» Такі пасыл еўрапейцаў уладам. Флэшмоб набірае папулярнасць у сацсетках. Карыстальнікі размяшчаюць фатаграфіі пустых талерак і кубкаў. Згадваюць у публікацыях і вінаватых у галодных фота — Дуду, Джонсана і іншых палітыкаў», — паведамляе адзін лукашэнкаўскі тэлеканал. 

«Як уплываюць санкцыі на жыццё жыхароў Еўропы, лепш за ўсё паказвае флэшмоб, запушчаны самімі еўрапейцамі ў сацсетках. У прамым сэнсе на занядбанасць сітуацыі паказваюць сваім уладам усё больш жыхароў Старога Свету. Пустыя талеркі і тлумачэнні на розных мовах — там, дзе павінен быў быць абед, але грошы сышлі на аплату санкцый», — паведамляе іншы. 

Што ж, давайце паглядзім на гэты «флэшмоб». 

Пішуць пра гэты «флэшмоб» выключна расійскія прапагандысты, заходнія медыя пра яго чамусьці нічога не ведаюць.

Мы прайшліся па хэштэгу ў твітары, значная частка допісаў пад ім — гэта паведамленні расійскіх СМІ.

Але ёсць некалькі твітаў ад «еўрапейцаў». Заходзім да «немца» Хейка Хаўслера, які піша паведамленне пад гэтым хэштэгам. «Немец» зарэгістраваўся ў твітары ў ліпені, а гэтае паведамленне з хэштэгам — адзінае. Тое самае ў «францужанкі» Лаўры Лебель, «полькі» Марыі Мруз — яны зарэгістраваліся ў канцы ліпеня і напісалі адзіны твіт.

Аналагічна ў «італьянца» Фабіа Кіпрыяні, «брытанца» Дэйла Янга.

Тое, што прапаганда выдае за «агульнаеўрапейскі флэшмоб», падобна проста на некалькі ботаў. 

Чытайце таксама:

«Амерыка пастаўляе ва Украіну зброю для забойства, а Расія — камбайны для ўраджаю». Глядзіце, як ілжэ кіраўніца Саюза жанчын

«Асноўныя дасягненні першага года пяцігодкі». Прачыталі метадычку ідэолагаў для «дзён інфармавання» — поўна смешнай хлусні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
77
Ха-ха
69
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
0
Рубам/адказаць/
11.08.2022
нічога новага - звычайная крамлёўская ботаферма. проста адпраўляйце скаргі на такія акаунты.
11.08.2022
Чорт наелся ща в этой Европе, лег на диван пузом к потолку и даже сил нет смешную шутку придумать на эту новость... поспать чтоле...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930