Знайсці
11.08.2022 / 16:161РусŁacБел

Скандынавы — самыя шчаслівыя народы свету. Вось некалькі сакрэтаў, як ім гэта ўдаецца

Ужо шмат гадоў датчане трапляюць у рэйтынг самых шчаслівых народаў свету. Нават доўгія месяцы кавіднага лакдаўна, як кажуць навукоўцы, амаль не пахіснулі псіхічны стан жыхароў Даніі. Як ім гэта ўдаецца?

Фота: pixabay.com

Майк Вікінг, стваральнік і выканаўчы дырэктар Інстытута даследавання шчасця ў Капенгагене, тлумачыць, што датчане вельмі добра бачаць розніцу паміж двума паняццямі — дабрабытам і багаццем, піша New York Times.

Згодна з ім, датчане любяць рабіць значныя для іх рэчы на адкрытым паветры і ў атачэнні іншых людзей. Напрыклад, сам Вікінг займаецца разам з сябрамі падводным паляваннем, а потым яны разам смажаць свой улоў, або могуць выпіць піва ў бары.

Вікінг раіць вылучаць час на тое, каб падумаць, якімі вартымі ўвагі рэчамі вы маглі б займацца разам з іншымі людзьмі, і добра, калі гаворка будзе ісці пра нешта бясплатнае. Напрыклад, чаму б вам не схадзіць з кімсьці яшчэ на шпацыр ці ў паход?

Другі дацкі сакрэт шчасця — гэта знакамітае паняцце хюге, якое Вікінг характарызуе як «мастацтва таго, як атрымліваць задавальненне ад маленькіх жыццёвых прыемнасцяў». Хюге — гэта пра стварэнне камфортнага асяроддзя вакол сябе, якім можна цешыцца як у адзіноце, так і з блізкімі ці сябрамі.

Людзі іншых нацыянальнасцей таксама могуць атрымліваць асалоду ад хюге. Калі вы здолееце стварыць вакол сябе ўтульную, па-сапраўднаму хатнюю атмасферу, гэта можа дапамагчы вам лепей аднаўляць свае сілы.

Для скандынаваў таксама характэрны высокі ўзровень даверу адзін да аднаго і да сваёй краіны. Эмі Клотуорці, прафесарка Капенгагенскага ўніверсітэта, тлумачыць гэтак так: «Ёсць адчуванне, што калі ў цябе праблемы, іншы чалавек можа дапамагчы табе прыйсці ў сябе. Мы аддаём перавагу калектыўнаму паняццю «мы», а не [індывідуальнаму] «я».

Эксперты часта кажуць, што гэтае пачуццё супольнасці можа пачынацца на індывідуальным узроўні. Напрыклад, каб адчуць сваю прыналежнасць да іншых людзей, можна заняцца валанцёрствам, рабіць добрыя справы ці проста звяртаць больш увагі на зносіны са сваякамі і сябрамі.

Даказана: аптымісты жывуць даўжэй. Расказваем, як «пракачаць» аптымізм

«Хто ведае, навошта жыць, можа вытрымаць любое як». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як выжыць у турме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Максим Дизайнер/адказаць/
13.08.2022
Где пункты про родину Black, Death Metal,  суициды?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930