Знайсці
11.08.2022 / 18:081РусŁacБел

У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка заявіў, што беларускія вытворцы ўжо наладзілі кантакты з замежнымі пастаўшчыкамі.

«Знаходзім патэнцыйных пастаўшчыкоў, вывучаем іх прадукцыю і магчымасці. Каб мінімізаваць рызыкі і не купіць ката ў мяшку, мы першапачаткова прапрацоўваем усе тэхнічныя характарыстыкі», — сказаў Шагойка.

Паводле яго слоў, цяпер разглядаюцца варыянты паставак з Кітая і Турцыі. Некаторыя прадпрыемствы ўжо завезлі ўзоры тэтрапакаў і вядуць тэхнічныя выпрабаванні. «Стараемся не зацягваць час з выпрабаваннямі, перамовамі і вырашаць усе пытанні досыць аператыўна», — адзначыў намеснік міністра.

Ён паведаміў, што ёсць невялікае зніжэнне экспарту малочнай прадукцыі з-за адсутнасці ўпакоўкі, аднак ідзе яе замяшчэнне ПЭТ-бутэлькамі.

«Расійская Федэрацыя пастаўляе нам тэтрапакі паводле рэшткавага прынцыпу, таму хоць і з перабоямі, але пастаўкі захаваліся», — дадаў Вадзім Шагойка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
11.08.2022
А ўсяго та, захацеў адзін чалавек быць пажыццёвым кіраўніком краіны, а другі вырашыў зьнішчыць суседзяў. Хутка будзем за малаком са слоікамі хадзіць. А дзе грошы, дзяўчынка? А мама сказала, што ў слоіку ляжаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера