Знайсці
11.08.2022 / 18:311РусŁacБел

Польшча працягвае абсталёўваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Саму фізічную загароду з металу ўзвялі больш за месяц таму. Цяпер вядуцца работы па ўсталяванні электронных ахоўных сістэм і камер відэаназірання, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Калі ўсё гэта запрацуе, нават наблізіцца да мяжы незаўважаным стане немагчыма. А пакуль у польскім ведамстве расказалі, як яшчэ недароблены бар’ер ужо дапамагае памежнікам. Так, нягледзячы на пяціметровую агароджу, мігранты — пры дапамозе беларускіх службаў, падкрэсліваюць палякі — усё роўна спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Але іх стала нашмат менш.

«Сёлета фіксуем максімум 80 спробаў незаконнага перасячэння мяжы ў дзень, а ў другой палове мінулага года даходзіла да 800», — паведамілі ў Памежнай службе.

Мігранты ўжо не збіраюцца вялікімі групамі і не штурмуюць мяжу сілай, а дзейнічаюць групамі па некалькі чалавек. Дзякуючы фізічнаму бар’еру спыніліся атакі на польскіх памежнікаў, кіданне камянёў, бутэлек, петардаў, асляпленне лазерамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць
13.08.2022
Электрошок не забудьте, братья поляки!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930