Знайсці
11.08.2022 / 19:168РусŁacБел

Кавалеўскі пра заклікі не выдаваць беларусам візы: Не трэба пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расіяй

Прадстаўнік нядаўна створанага Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах Валер Кавалеўскі выказаўся адносна закліку Сейма Латвіі з да краінаў Еўрасаюза спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі. 

На думку Кавалеўскага, гэты заклік «пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з'яўляецца аб'ектам рэпрэсій ужо трэці год».

Адпаведна ён заклікае краіны Еўрасаюза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расіяй.

Паводле прадстаўніка кабінета, «адпаведным кантэксту рашэннем выглядала б пашырэнне магчымасцяў для беларусаў атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС дзеля кантактаў паміж людзьмі, адукацыйнага і культурнага абмену. Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі працягне працаваць над тым, каб не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕС і ў іншых краінах і каб аптымізаваць дзейныя працэдуры атрымання візаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11.08.2022
У мяне на працы ўсе ябацькі езьдзяць па службовых ці нацыянальных візах. Можа разам з турыстычнымі і службовыя спыніце? Ці нарэшце займецеся праверкай тых людзей, які просяць візы?
12.08.2022
З'яўляецца аб'ектам рэпрэсій трэці (!!) год?! Вы сур'ёзна? А да вашых хаджэнняў'20 ўсё было добра? Нахабства новай г.з. апазіцыі не мае межаў. Дый хзв...
1
2 Aresa/адказаць/
12.08.2022
Проста раней Кавалеўскі на службе ў лукі расказваў амерыканцам, як экстрэмісты у 2005 спрабавалі дэстабілізаваць краіну.... Не можа ж ён адразу прыгнуць далей... Для яго раней усё было добра.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера