Знайсці
11.08.2022 / 22:221РусŁacБел

Вынік санкцый: плынь расійскіх турыстаў у Беларусь маладзее і змяняе кірункі

Расіяне зноў адкрываюць для сябе перавагі адпачынку ў Беларусі, прычым ужо і з новых бакоў. Тураператары, акрамя агульнага аднаўлення цікавасці да кірунку, звяртаюць увагу на відавочны рост попыту на туры выхаднога дня і шопінг-паездкі ў Беларусь. Адпаведна, маладзее і сама аўдыторыя турыстаў, сцвярджае расійская Асацыяцыя тураператараў. 

«Галерэя Мінск». Шмат расійскіх турыстаў едуць цяпер у Беларусь, каб закупіцца брэндавай прадукцыяй

Росту попыту на турызм у Беларусь дапамагла транспартная даступнасць кірунку. З 8 жніўня «Белавія» лётае ва ўсе аэрапорты Масквы штодня, да таго ж выконвае рэйсы з Мінска ў больш чым 10 рэгіёнаў Расіі. І цэны на квіткі для расіян невысокія. Акрамя таго, дабрацца да Беларусі можна на цягніку ці на асабістым аўтатранспарце, тым больш што кавідныя абмежаванні знятыя.

Паводле ацэнак гульцоў арганізаванага турыстычнага рынку, у параўнанні з мінулым сезонам Беларусь дадала ў попыце 10-15%, а ў некаторых буйных кампаніях паведамляюць і пра большую дынаміку. Так,

Ганна Аўсянкіна, кіраўнік аддзела «Сярэдняя паласа РФ і краіны СНД» тураператара «Дэльфін», гаворыць нават пра больш чым 60% павелічэння продажаў тураў у Беларусь.

Паводле слоў Аўсянкінай, у асноўным гэты рост ідзе за кошт аўтатурыстаў і тых, хто падарожнічае цягніком. Яны браніруюць у Беларусі гасцініцы і санаторыі. Доля авіятурыстаў пакуль не такая вялікая: пераважна, пералёты выбіраюць тыя, хто едзе ў сіці-туры або туры выхаднога дня.

На фоне сыходу многіх замежных брэндаў з расійскага спажывецкага рынку і іншых наступстваў антырасійскіх санкцый расіяне сталі ездзіць у Беларусь за таварамі вядомых брэндаў. Тым больш што разлік па расійскіх картах «Мір» у Беларусі праводзіцца па выгаднаму курсу Нацбанка.

Паводле назірання экспертаў тураператара «Мультытур», шопінг-турысты, як правіла, едуць у Мінск на выхадныя, з пятніцы па нядзелю, і ў асноўным браніруюць толькі гатэлі. Турагенцтва FUN&SUN рыхтуецца нават запусціць спецыяльны шоп-тур у Беларусь, у рамках якога пры неабходнасці можна будзе адкрыць банкаўскую карту Visa або Mastercard беларускага банка.

Але нягледзячы на новыя трэнды і змены ў спажывецкіх перавагах турыстаў, галоўны турыстычны прадукт, па які расіяне едуць у Беларусь, пакуль нязменны. Гэта па-ранейшаму санаторна-аздараўленчы адпачынак.

Спецыялісты тураператара FUN&SUN распавядаюць, што ў гэтым годзе ў санаторыях Беларусі складана з вольнымі месцамі: яны запоўненыя як на ўзбярэжжы Сочы, аж да верасня-кастрычніка. Прытым некаторым, якія раней ездзілі на некаторыя працэдуры ў еўрапейскія здраўніцы, цяпер рэкамендуюць ехаць у Беларусь. Некаторыя ранейшыя кліенты чэшскага Яхімава цяпер «імпартазамяшчаюць» яго ў беларускім санаторыі «Альфа Радон», бо канцэпцыі блізкія.

Менавіта расіяне, якія шмат гадоў ездзяць у Беларусь на лячэнне і аздараўленне, складаюць ядро аўдыторыі турыстаў з Расіі. Тыповы ўзрост гэтай аўдыторыі — 60+. Але і тут сітуацыя паступова мяняецца.

Па словах Ганны Аўсянкінай з «Дэльфіна», аўдыторыя беларускага кірунку паступова маладзее, і цяпер усё больш едуць плацежаздольныя турысты ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў. Яны з'яўляюцца «рухавікамі» новых спажывецкіх пераваг.

«Дзякуючы гэтай аўдыторыі расце попыт на экскурсійныя туры, туры выхаднога дня. Павялічваецца і працягласць паездак у Беларусь. Калі раней гэта былі туры на 3-4 дні, то сёння мы бачым павелічэнне колькасці заездаў па экскурсійных праграмах ад 5 да 7 дзён», —— рэзюмуе Аўсянкіна. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
33
0
Тры пер/адказаць/
12.08.2022
Расце сэксуальны гвалт у краіне. Статыстыка мус. Падае ўзровень жыцця... Руссо турісто обліко омарале ўжо тут... Дзеўкі падрыхтаваліся!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930