Знайсці
11.08.2022 / 22:55РусŁacБел

Памёр бізнэсмен Хорст Белер, заснавальнік кампаніі «Кондар»

Вядомы ў Брэсце і ўсёй Беларусі бізнэсмен нямецкага паходжання ў апошнія гады цяжка хварэў і пайшоў з жыцця 10 жніўня ва ўзросце 75 гадоў, піша «Вечерний Брест».

Ураджэнец Ніжняй Саксоніі прыехаў у Беларусь у 1993 годзе, а ў 1997-м стаў заснавальнікам ЗТАА «Кондар». Лакафарбавае прадпрыемства з вядомым брэндам стала адным з першых рэзідэнтаў СЭЗ «Брэст» — і дагэтуль працуе ў рэгіёне.

Сам Белер адышоў ад спраў у фірме 15 гадоў таму, у 2007 годзе, калі «Кондар» увайшоў у склад шведскага холдынгу Eskaro Group AB. Але з Брэста ў Германію не вярнуўся, жыў разам з жонкай Аленай у Цюхінічах пад Брэстам. Тут разам са сваімі дзецьмі ад першых шлюбаў і ўдачаронай у юным узросце Паўлінай пара Белераў вяла сваю гаспадарку, перыядычна наведваючыся на радзіму Белера ў нямецкі Херцберг.

У апошнія гады жыцця Белер спрабаваў вярнуцца ў бізнэс, зарэгістраваўшы ІП і займаючыся арэндай і лізінгам будаўнічых машын і абсталявання. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера