Знайсці
12.08.2022 / 00:51 2

Памёр Анатоль Федарук

Памёр вядомы навуковец у галіне геабатанікі, інтрадукцыі раслін і садова-паркавага мастацтва, аўтар грунтоўных кніг пра старажытныя паркі і сядзібы розных беларускіх рэгіёнаў Анатоль Федарук. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў журналіст Уладзімір Багданаў. Анатолю Федаруку было 83 гады.

Анатоль Федарук нарадзіўся 1 красавіка 1939 года ў вёсцы Хабы пад Брэстам. У 1961 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут.

3 1970 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1976-га — у Цэнтральным батанічным садзе загадчыкам лабараторыі і намеснікам дырэктара, з 1992-га — у Беларускім педагагічным універсітэце, спачатку загадчыкам кафедры агульнай біялогіі, а пасля прафесарам на гэтай кафедры. Меў ступень доктара біялагічных навук.

Анатоль Федарук — аўтар шматлікіх навуковых прац па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін і садова-паркавага мастацтва.

Але найбольшую славу і вядомасць яму прынеслі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі класічнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур'ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), «Старинные усадьбы Минского края (2000); «Старинные усадьбы Берестейщины (2006).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Канстанцін, сусед ДК Навука / адказаць
12.08.2022
Шчырыя спачуванні сям'і. Вялікая страта годнага беларуса.
0
Шпак / адказаць
12.08.2022
Царства Нябеснае і памяць вечная. Спачуваньні. А на нашай мове кнігі былі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30