Знайсці
12.08.2022 / 09:25РусŁacБел

Вольга Севярынец: Цяжка глядзець на сына, калі той пытаецца: «Чаму тата так доўга не вяртаецца да нас?»

Жонка асуджанага палітыка распавяла «Народнай волі» пра апошнія весткі ад мужа з калоніі.

Нагадаем, што за кратамі Павел Севярынец знаходзіцца з 7 чэрвеня 2020 года. У маі мінулага года палітыка асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Цяпер палітвязень адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

— Лісты ад Паўла нам з сям’ёй прыходзяць прыкладна раз на тыдзень, — кажа Вольга. — І я атрымліваю лісты, і сын Францішак, бо тата яму спецыяльна дасылае свае малюнкі. Спрабуе маляваць штотыдзень, хаця, наколькі ведаю, асаблівых умоў для малявання там няма.

Павел малюе для Францішка цэрквы, машынкі, нейкія вулканы, землятрусы і лавіны, і сыну гэта вельмі падабаецца.

Таму кантакт з Паўлам праз ліставанне ёсць. Ведаю, што ён стараецца і матулі сваёй рэгулярна пісаць, хвалюецца, як тая аднаўляецца пасля пералому нагі.

Ён вельмі цяжка пераносіць расстанне з сям’ёй, але духоўна трымаецца вельмі добра.

— Ведаю, што не так даўно вы закончылі дапрацоўваць віктарыну, якую Павел складаў за кратамі каля двух год

— Па-першае, мы плануем выпусціць каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла, якія ён дасылаў на волю.

Па-другое, за два гады ў няволі ён і насамрэч склаў хрысціянскую віктарыну, якую назваў «Дрэва жыцця». Там амаль 330 пытанняў па дзесяці тэмах, віктарына прысвечаная вядомым людзям, падзеям, паняццям, а таксама беларусам, якія верылі ў Бога і змянялі гэтую краіну.

Гэтую віктарыну мы сабралі, надрукавалі, пераправерылі факты і цяпер на аснове ўсяго гэтага збіраемся зрабіць настольную агульнаадукацыйную гульню на беларускай мове.

Адным словам, пакуль Павел за кратамі, мы нейкія яго справы спрабуем здзяйсняць.

— Францішак нешта дасылае тату?

— У Францішка цяпер адзін з любімых заняткаў — прачнуцца і зранку ўзяцца за маляванне «для любімага таты». І таксама малюе дастаткова шмат — касцёлы, як умее, машынкі, нейкія іншыя рэчы.

Таксама я стараюся пісаць Паўлу лісты ад сына, больш пра яго распавядаць.

Францішак ужо падрос, яму больш за чатыры гады, таму цяпер стаў вельмі асэнсавана сумаваць без таты. Вельмі цяжка глядзець на сына, калі ён пытаецца: «Чаму тата так доўга не вяртаецца да нас?»

Складаны цяпер для ўсіх нас час, але стараемся адзін для аднаго нешта рабіць і проста трымацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930