Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако
Сёння Лукашэнка прыехаў на Першы мінскі малочны завод. Там кіраўнік Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын прапанаваў яму падняць цэны на некаторыя пазіцыі.
Гэта б, на думку чыноўніка, дапамагло прадпрыемствам палепшыць эканамічны стан, бо ў тым ліку з-за ручнога ўтрымання цэн вытворчасць цэлага шэрагу прадукцыі стала стратнай.
«Адзіная просьба… Гэта непапулярная, вядома, мера. <…> Мы не хочам нажывацца, але па нейкіх пазіцыях павінен быць іншы ўзровень рэнтабельнасці», — сказаў ён і прапанаваў падняць цэны на малако.
«Дык малако і кефір людзі ў асноўным і бяруць. Ты ж эканаміст. Што будзем рабіць з пенсіянерамі? Што тут гаварыць. Разлічваць на тое, што цэны вырастуць… Давайце больш надояў. Тады будзе і вышэйшая рэнтабельнасць», — сказаў Лукашэнка і загадаў павышаць прыбытковасць прадпрыемстваў за кошт эфектыўнай вытворчасці, а не павышэння цэн.





