Знайсці
12.08.2022 / 12:125РусŁacБел

Сахашчык: Супраць Украіны гатовыя выступіць максімум 10-15% беларускіх салдат

Пагадзіцца ваяваць супраць Украіны гатовыя 10-15 працэнтаў ад баяздольнага складу Узброеных сіл Беларусі. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з «Беларускім расследавальніцкім цэнтрам» падпалкоўнік запасу ПДВ, прадстаўнік Кабінета Святланы Ціханоўскай па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык.

Напярэдадні намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў паведаміў, што да 13 тысяч асоб з ліку дзейных і былых вайскоўцаў падраздзяленняў беларускіх сіл спецыяльных аперацый, а таксама АМАПа падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны.

Валерый Сахашчык сказаў, што не валодае дакладнай інфармацыяй на гэты конт, але не верыць, што так шмат беларускіх вайскоўцаў маглі пагадзіцца ваяваць супраць Украіны. На яго думку, гэта можа быць каля 10-15% ад баяздольнага складу Узброеных Сіл Беларусі.

«Не так шмат адмарозкаў, якія гатовыя ісці забіваць і гінуць самі. Мне называлі лічбу максімум у дзесяць адсоткаў», — сказаў ён.

Паводле звестак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, у 2020 годзе ў Беларусі налічвалася блізу 45 тысяч вайскоўцаў. Гэта значыць, гаворка можа ісці пра 4-5 тысяч беларускіх вайскоўцаў, гатовых ваяваць супраць Украіны. Сахашчык удакладніў, што дакладных сацыялагічных даных ніхто не мае. Акрамя таго, многае залежыць ад таго, як сфармуляваць пытанне.

«Калі цябе паставяць перад выбарам — садзішся ў турму або выканаеш загад і пойдзеш ва Украіну, тады будзе не дзесяць, а шэсцьдзесят або дзевяноста адсоткаў. І далей чалавек ужо будзе думаць, што яму рабіць пасля перасячэння мяжы. Калі б нас дапусцілі правесці апытанне ў батальённа-тактычных групах, якія сядзяць ля мяжы, то можна было б пра нешта казаць. Цяпер мы з вамі проста гадаем на кававай гушчы», — падкрэсліў прадстаўнік Кабінета Святланы Ціханоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
5
Лось/адказаць/
12.08.2022
А хто iх будзе пытаць? Тожа мне стратэг...
2
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
12.08.2022
15% - гэта шмат, не думаў, што ў беларускім войску столькі самагубцаў. Вы ж не ідзеце радзіму бараніць. Якога хр.на туды ісьці, што вы там забылі? Едзьце бацькам у вёсках дапамагаць бульбу зьбіраць ды буракі.
0
Пятрусь/адказаць/
13.08.2022
Гэта ўсяго толькі асабістая, мажліва памылковая ацэнка нейкага Стахашчыка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930