На чыгуначных станцыях і прыпынках з'явілася тры дзясяткі новых кас самаабслугоўвання
На чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах Беларусі з’явілася 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў на цягнікі. Пра гэта паведамілі на сайце Беларускай чыгункі.
Новыя тэрміналы ўсталяваныя на станцыях «Баранавічы-Палескія», «Барысаў», «Гродна», «Магілёў-1», «Маладзечна», «Навабеліцкая», «Орша-Цэнтральная», «Рэчыца», «Слуцк», «Салігорск», п.п. «Гомель-няцотны». У межах Мінскай агламерацыі — на станцыях «Мінск-Паўночны» і «Беларусь» (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах «Лошыца», «Масюкоўшчына» і іншых.
Усяго па краіне працуе ўжо 216 тэрміналаў самаабслугоўвання, вельмі папулярных у пасажыраў з прычыны зручнасці. Усяго з пачатку 2022 года такім спосабам купілі квіткі больш 3,57 млн разоў.
1
1
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мы знайшлі беларуса, які загінуў на вайне за Расію. Ён з Маладзечна, завербаваўся адразу пасля дэмбелю
 22
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера