Знайсці
12.08.2022 / 18:08РусŁacБел

У Вільні можна запісаць дзяцей у беларускую суботнюю школу

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае дзетак-беларусаў і іх бацькоў на заняткі ў беларускай суботняй школы.

Школа адновіць заняткі ў верасні. Яны будуць праходзіць па суботах (магчымыя і іншыя дні, калі група будзе збірацца некалькі разоў на тыдзень) у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus/Віленская 20).

Заняткі бясплатныя, але пры жаданні Вы зможаце падтрымаць школу ахвяраваннямі.

Штотыдзень у дадатак да заняткаў для дзяцей будуць праходзіць сустрэчы бацькоўскай школы, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя для бацькоў тэмы.

Акрамя гэтага, у межах школы плануецца правядзенне майстар-класаў, творчых сустрэч, лекцый з запрошанымі гасцямі, а таксама супольных экскурсій і вандровак.

Запоўніце, калі ласка, невялікую анкету, каб арганізатары ўяўлялі колькасьць ахвочых і маглі скантактавацца з вамі.

Калі наведваць заняткі школы будзе некалькі вашых дзяцей, запоўніце форму для кожнага асобна. На адказы вам спатрэбіцца не больш за 5 хвілін.

Перад пачаткам заняткаў будзе арганізаваны бацькоўскі сход. Пра час правядзення сходу вам паведамяць пазней.

Калі маеце пытанні, лістуйце на [email protected] або задавайце іх у тэлеграм-чаце беларускай суботняй школы.

Каб быць у курсе апошніх навін, арганізатары таксама прапануюць далучыцца да канала беларускай школы ў Тэлеграме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930