Знайсці
12.08.2022 / 19:143РусŁacБел

Два гады хіміі далі ў Баранавічах за рэпост фотаздымка Кім Чэн Ына

Сёння ў Баранавіцкім РАУС адбыўся выязны суд над 30-гадовым Аляксандрам Марушкевічам. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, піша «Вясна».

Абвінавачанне палягала ў тым, што ў 2020 годзе Марушкевіч размясціў у сябе ў сторыз у інстаграме выяву лідара КНДР Кім Чэн Ына з вусамі і подпісам «Кон Чен Ый». Намесніца Баранавіцкага міжраённага пракурора, раднік юстыцыі Іна Данільчык вырашыла, што Кім Чэн Ын з вусамі — гэта Аляксандр Лукашэнка. Марушкевіча выклікалі ў міліцыю ўжо ў 2022 годзе і ў архіве сторыз знайшлі гэты фотаздымак.

Марушкевіч прызнаў віну цалкам. Вядома, што ў яго трое малалетніх дзяцей (6 і 4 гадоў, а таксама 8-месячнае малое). Таксама вядома, што на суд прывезлі іншых адміністрацыйна асуджаных, каб зладзіць «публічнае пакаранне» і такім чынам, верагодна, прадухіліць далейшыя абразы Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
72
11
Сава/адказаць/
12.08.2022
Судья увидела в образе Ким Чен Ына нашего уважаемого президента? Как так можно сравнивать их. Ын получил власть от родителей, а наш президент сам из народа, по кирпичине строил Беларусь и карьеру.
0
Сева/адказаць/
12.08.2022
Сава, какой Ким? Твой колхозный кумир просто «Кон Чен Ый»
0
Красава/адказаць/
12.08.2022
Сава, тема мазаичнайипсихапатыи не раскрыта
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031