З’явіліся спадарожнікавыя фоты аэрадрома ў Зябраўцы, на іх сляды пажару
Кампанія Maxar апублікавала спадарожнікавыя здымкі беларускага аэрадрома каля вёскі Зябраўка, дзе мясцовыя ў ноч на 11 жніўня чулі гукі выбухаў і ўспышкі святла.
На фота бачныя сляды пажару на ўзлётна-пасадачнай паласе.
Цытата: «На здымку бачныя сляды пажару пасля нядаўняга выбуху на галоўнай узлётна-пасадачнай паласе і згарэлая расліннасць непадалёк».
Адзін з аналітыкаў OSINT (Oliver Alexander) у Твітары ідэнтыфікаваў згарэлы аб'ект як «танк Т-72 альбо падобны». Гэта часткова пацвярджае версію Міністэрства абароны пра няспраўнасць з рухавіком — якая магла стаць прычынай наступных выбухаў і знішчэння тэхнікі, піша @Hajun_BY






Каментары
90
ЗЛЖ/адказаць/сачыць13.08.2022
⤷ ххх, вось-вось, навошта было курыць?
50
Неяк так!/адказаць/сачыць13.08.2022
⤷ ххх, калі пашкодзіць узлётна-пасадачную паласу пустога аэрадрома, дык ён яшчэ нейкі час будзе працягваць заставацца пустым. Тут маем увасабленьне лёзунгу: цыгарэтны дым смуродзіць ды здароўю дужа шкодзіць... :)
00
Мартышкин труд/адказаць/сачыць13.08.2022
⤷Неяк так!,да назавтра уж все заделают))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ціханоўская ляціць у ЗША
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера