Знайсці
13.08.2022 / 13:331РусŁacБел

Актывістка вырабіла бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі рэпрэсаваных жанчын

Сцяг змяшчае 588 прозвішчаў.

«Два гады таму мы выйшлі, каб спыніць гвалт. Натхнёныя, спужаныя і ап'янелыя ад таго, як нас шмат, мы не маглі нацешыцца тым першым маршам. Потым былі іншыя, пра неймаверных беларускіх жанчын пісаў і казаў увесь свет», — напісала Марыя Грыц на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Сёння, канстатуе яна, пра беларускіх жанчын гавораць «непамерна меней, але хіба яны самі змяніліся?»

«З крымінальным пераследам сутыкнуліся ўжо не меней за 588 жанчын — і гэта толькі тыя, пра каго вядома праваабаронцам. … Я называю іх імёны, славутыя і невядомыя, каб пра іх памятаў кожны з вас. Каб яны ведалі, што не адныя, не кінутыя, не забытыя, што іх ахвяра не марная», — адзначае актывістка.

«Тады мы выйшлі з кветкамі, але нас не пачулі. Больш кветак у мяне няма», — піша яна.

Раней Марыя рабіла сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў. Тады ў краіне было 1006 палітвязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
антисвета/адказаць/
14.08.2022
"Два гады таму мы выйшлі, каб спыніць гвалт."
але гвалт зрабіўся ў выніку толькі большым...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930