Знайсці
13.08.2022 / 15:16 5

Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА

Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава. Пра гэта паведаміў стваральнік музея «Стары Менск» Глеб Лабадзенка. 

«Сенсацыя на раскопках у Старым Менску — знойдзена донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава— то бок, гэта канец Х — пачатак ХІ ст. аналагаў няма, гэта першая такая знаходка ў Беларусі! Што яна можа значыць, — трошку пазней у каментары археолага. А пакуль запрашаю вас тэрмінова ў музей Стары Менск — бліжэйшыя дні знаходка выстаўленая для агляду турыстаў!» — напісаў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча, дзед полацкага князя Усяслава Чарадзея, які кіраваў у Ізяслаўлі (цяпер Заслаўе), куды была адаслана Рагнеда. Трызуб Ізяслава стаў гербам Заслаўя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Прастая жэнщына / адказаць
13.08.2022
Lićvin, А как дитей па вашу пракармить?У миня адна дочка в Гирмании!И та ни можа сийчас деньги прыслаць! И муж спрашивает каму ты мои деньги шлешь?Шлюхай называет. Думаете лигко сийчас детям в стране?Лучше памагите па лакату, пришлите СМС.
0
Робичич / адказаць
14.08.2022
Норм тризуб ;)
0
Valadzimir / адказаць
16.08.2022
Глеб Лабадзенка лічыць, што "гэты адбітак княскай пячаткі - першы вядомы беларускі герб". 
Цікавая думка, вось толькі абсалютна незразумела, чаму гэты герб "беларускі". Згодна з уяўленьнямі сучасных беларускіх гісторыкаў, варажская Русь, і, адпаведна, князь Рурык - гэта скандынавы-швэды. Значыцца Ізяслаў па бацькоўскай лініі - швэд. А Рагвалод, згодна з уяўленьнямі беларускіх гістрыкаў - нарман-нарвежац. Значыцца па маці Ізяслаў - нарвежац. Такім чынам, на чале Полацкага княства з пачатку 11 ст. стаяла швэцка-нарвежская дынастыя Ізяславічаў, якая панавала над вельмі рознаплемянным насельніцтвам вялікага абшару.
Ну і дзе тут "беларусы", шаноўны Глеб Лабадзенка?? Здаецца, Вы заблукалі ў трох соснах і свае недарэчныя прыдумкі выдаеце за гісторыю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30