Знайсці
13.08.2022 / 19:55 4

Стала вядома, якія імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваны за кошт крэдытных рэсурсаў Расіі і хто атрымае грошы

Расія выдзеліць $1,5 млрд на ўдзел Беларусі ў праграмах імпартазамяшчэння. Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, якія імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваны за кошт крэдытных рэсурсаў РФ, паведамляе БЕЛТА.

«Цяпер урады адпрацоўваюць два напрамкі. Першы — непасрэдна крэдытнае пагадненне, умовы прадастаўлення рэсурсаў. Другое — пералік праектаў, якія будуць рэалізоўвацца, у тым ліку з прыцягненнем гэтых сродкаў. У прадукцыі, якая будзе выпускацца па гэтых праектах, ёсць высокая патрэбнасць і ў беларускіх, і ў расійскіх вытворцаў. Менавіта па гэтым крытэры вызначаны першыя тры праекты», — сказаў Раман Галоўчанка.

Першы з іх — вытворчасць светлавога абсталявання для аўтамабільнай тэхнікі. Праект будзе рэалізаваны ў Рудэнску на базе аднаго з прадпрыемстваў. Там будзе выпускацца святлодыёдная оптыка для ўсіх відаў транспартных сродкаў.

Другі праект — стварэнне тармазных сістэм.

Трэці — кольцараскатная вытворчасць, якая патрэбная для аўтапрама. Яго будзе рэалізоўваць БелАЗ на базе аднаго з прадпрыемстваў у Аршанскім раёне.

«Ёсць цэлы пул праектаў, які плануецца рэалізаваць на базе «Амкадора», дадае БЕЛТА.

Галоўчанка таксама пракаментаваў тэму ўпакоўкі для малака і адзначыў неабходнасць заняцца ўласнай вытворчасцю аналага тэтрапака.

«Мы не можам выпусціць свой айфон». Што з імпартазамяшчэннем?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
gordon / адказаць
14.08.2022
Упаковку сделать без западной техники и материалов не могут, а тут все для автопрома. 
1
Факт / адказаць
14.08.2022
https://rus.delfi.lv/biznes/economy/ssha-ukazali-indii-na-narushenie-embargo-na-rossijskuyu-neft.d?id=54638204
0
SHOS / адказаць
14.08.2022
Уже же пытались тетрапаки производить. Нихрена не получилось.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31