Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА
У Іўі Гродзенскай вобласці 13 жніўня прайшло гарадское свята «Іўеўскі памідор», распавядае «Іўеўскі край».
Па вуліцах горада прайшоў карнавал, адбыўся конкурс на самае хуткае паяданне памідораў, зрабілі самы вялікі бутэрброд, памераліся ўраджаем, пабіліся памідорамі.
А потым чыноўнікі закруцілі першы слоік іўеўскіх памідораў ураджаю 2022 года. Права зрабіць гэта было «прадстаўлена» старшыні райвыканкама, міністру прыроды і дэпутату парламента.
Фота: Д. Зянкевіч
Фота: Д. Зянкевіч
А каб замацаваць вынік, закаталі «сяброўскую банку» святары трох канфесій.
Свята прыдумалі ў 2015 годзе.






Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч
 1
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі
 5
«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі
 16
У Мінск вязуць iPhone 15. Калі і што з цэнамі?
 2
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні
 35
Сакрэтны шлях Фінляндыі ў НАТА
 2
Альбера Камю таксама крытычна пераацанілі
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
залик)