Знайсці
14.08.2022 / 10:08РусŁacБел

Расіяніну ў Беларусі пагражае да трох гадоў зняволення па «народным» артыкуле

Грамадзяніна Расіі Сяргея Баршча затрымалі на працы ў Мінску яшчэ 21 ліпеня. Як паведаміў «Белсату» сябар сям’і Сяргея, мужчыну схапілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу падчас працоўнага дня на заводзе шасцерняў. Доўгі час сваякі не маглі даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы: ніякіх звестак міліцыя пра яго не давала.

Пра лёс Сяргея стала вядома толькі 23 ліпеня.

24 ліпеня на канале сілавікоў з’явіўся «пакаянны» ролік, дзе Сяргей расказвае, як браў удзел у мітынгу і нават выйшаў на праезную частку, а таксама быў падпісаны на «дэструктыўны канал». Са словаў Сяргея выходзіць, што менавіта за гэта яго і затрымалі сілавікі.

У пасце з «пакаянным» відэа таксама апублікаваныя фота, дзе чалавек, падобны да Баршча, бярэ ўдзел у мірным шэсці.

Блізкія звярнуліся ў амбасаду Расіі ў Беларусі, каб тыя ўрэгулявалі сітуацыю ці хоць неяк дапамаглі.

Мужчыну пакуль выстаўляюць абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вядома, што Сяргея змясцілі ў карцар разам з яшчэ 11 асобамі. Колькі часу ён там прабыў, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930