Знайсці
14.08.2022 / 11:22РусŁacБел

Гіркін абвяргае звесткі пра спробу патрапіць на фронт і затрыманне ў Крыме

Былы «міністр абароны» псеўдарэспублікі «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) абвяргае паведамленні аб сваім затрыманні ў Крыме.

«У КПЗ не быў і не планую», — напісаў ён у сацыяльных сетках.

Паводле звестак шэрагу каналаў, ён паспрабаваў трапіць у зону баявых дзеянняў. Па словах Гіркіна, на фронце ён «рана ці позна абавязкова» пабывае, «але не проста цяпер».

У прыватнасці, некаторыя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Гіркін спрабаваў трапіць у Херсонскую вобласць па несапраўдным пашпарце на імя Сяргея Рунова, але яго затрымалі і адправілі ў камеру папярэдняга зняволення ў Сімферопалі.

Ігар Стралкоў (Гіркін) — грамадзянін Расіі, афіцэр расійскіх спецслужб, які, як ён сам прызнае, развязаў вайну на ўкраінскім Данбасе.

Гіркін ваяваў у Босніі, Прыднястроўі, Чачні, Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031