Знайсці
14.08.2022 / 16:16РусŁacБел

Сталі вядомыя імёны пілотаў, якія загінулі ўчора ў Слоніме

Сярод пілотаў, якія загінулі пры падзенні самалёта 13 жніўня, быў Сяргей Доўгаль, дырэктар лётнай школы VRP Avia. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала спявачка Анастасія Ціхановіч. 

Сяргей Доўгаль (у цэнтры) з Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай

Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча «Спірас». 

У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся лёгкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

Другім загінулым пілотам, паводле звестак выдання «Зеркало», быў Уладзімір Філон, які адказваў за бяспеку палётаў і навігацыю.

Чытайце таксама:

У Слоніме падчас свята горада разбіўся аэраплан. Экіпаж загінуў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
29
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930