Знайсці
14.08.2022 / 16:59РусŁacБел

Яшчэ аднаго палітвязня перавялі з «хіміі» ў калонію

35-гадовага Яўгена Кіслейку па пастанове суда пераводзяць з «хіміі» ў папраўчую калонію. Да этапу ён будзе ўтрымлівацца ў мінскім СІЗА №1.

.

Амаль год Кіслейка адбываў пакаранне ў сталічным ПУАТ №36 — з 9 верасня 2021 года. Яму прысудзілі паўтара года абмежавання волі за абразлівы каментарый на адрас кіраўніка МУС Івана Кубракова (арт. 364 КК — гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера