У Магілёве прайшоў Colorfest
Штогадовая імпрэза праходзіла ў мясцовым Парку атракцыёнаў і традыцыйна сабрала шмат дзяцей і моладзі, паведамляе «Магілёў.Media». Галоўная традыцыя фэсту — абсыпаць адзін аднаго рознакаляровымі яркімі фарбамі, якія лёгка змываюцца.
Фарбы ўдзельнікі куплялі на месцы. Яны бяспечныя, але і каштуюць нятанна.
Упершыню Colorfest правялі ў Магілёве ў 2017 годзе. Ён прайшоў на стадыёне завода штучнага валакна, які тады яшчэ існаваў. Гэта аддаленая ад людных вуліц мясціна, куды апазіцыянераў адпраўлялі пратэставаць. Але апошнія гады фэст праводзяць у Парку атракцыёнаў.
Ідэю правядзення фестываляў фарбы еўрапейцы падгледзелі ў індуісцкай культуры. Свята Holi (Пяшчоты) — адно з найбольш маляўнічых у Індыі і Непале. Бенгальцы з фарбамі адзначаюць сваё Новы год і Свята вясны.
Упершыню ў Еўропе свята Холі правялі 29 чэрвеня 2012 года ў Берліне. У тым жа годзе, паколькі імпрэза спадабалася людзям, адбыліся яшчэ тры падобныя фэсты. Самы масавы прайшоў у Мюнхене. На яго прыйшло 10 тысяч ахвотнікаў пабыць мурзатымі ад фарбаў.
З 2014 года Colorfest становіцца аднойз улюбёных імпрэз еўрапейцаў. І не толькі еўрапейцаў, бо яго сталі праводзіць таксама і ў Новай Зеландыі і нават Паўночнай Афрыцы.
У Беларусі таксама ўзяліся папулярызаваць свята з індуісцкімі каранямі. Да такога наватарства ў Магілёве мясцовая ўлада паставілася з недаверам, таму першапачаткова і адпраўляла ахвотнікаў абсыпацца фарбамі на аддалены ад гарадскога цэнтра стадыён.
Адаптаваная пад Colorfest свята Холі падаецца як фестываль, дзе ўсе роўныя, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці, узросту і полу. На ім няма месца курэнню і алкаголю — толькі здаровы розум, чыстыя эмоцыі, светлыя пачуцці і жывыя зносіны.






какі красівы манікюр... да, Макс Дизайнер?