Знайсці
15.08.2022 / 00:111РусŁacБел

Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі 

У Варшаве падвялі вынікі міжнароднага конкурсу плакатаў «Бела-чырвона-белы», прысвечанага другой гадавіне беларускай рэвалюцыі. З 9 жніўня на агароджы варшаўскага парка Лазенкі з боку Уяздоўскіх алей працуе выстава прац-пераможцаў конкурсу, піша Reform.by.

Фрагмент экспазіцыі выставы «Белы-чырвоны-белы»ў Варшаве. Фота: gov.pl

Усяго на конкурс было даслана 243 працы. Аўтары большасці з іх — польскія аўтары, што сведчыць пра тое, што хоць нам часам і здаецца, нібыта пра нашу бяду ў іншых краінах забыліся, цалкам пераключыўшыся на Украіну, гэта зусім не так.

Два польскія аўтары выйгралі першыя месцы.

Пераможца конкурсу Каміль Скшыпец расказаў Reform.by, што гэта не першы яго твор на тэму беларускай рэвалюцыі.

«Тэма адсутнасці свабоднага выбару і свабоды слова ў Беларусі вельмі мяне хвалюе, — прызнаўся ён. — Я спрабую асэнсаваць, у якім стане апынуліся грамадзяне гэтай краіны. Нягледзячы на тое, што нас падзяляе пэўная адлегласць, я б хацеў, каб мае суседзі адчулі нашу падтрымку ў руху да свабоды. З самага пачатку я хацеў, каб плакат пакідаў прастору для разважанняў і не імкнуўся быць агрэсіўнай ацэнкай тэмы. Мая праца — шчырае пажаданне і падтрымка грамадству Беларусі ў цяжкай барацьбе за свабоду. Мне б вельмі хацелася, каб вашы мары спраўдзіліся».

Плакат Каміля — гэта лаканічнае паведамленне, складзенае з дапамогай мовы знакаў. Зрэзаная — як лязом — лічба 2020, зрушаны 2022-ы, дзве лічбы ўтвараюць сэрца, паводле аўтара — гэта рух да сэрца, то-бок да свабоды, да любові, да павагі ў дачыненні да іншага чалавека. Мова плакату ясная і выразная, збудаваная на прыгожай візуальнай гульні.

Каміль Скшыпец. «Беларусь 2020−2022»: 1 месца

Другое месца заняў твор Пятра Дэпта-Клесьты, выбраны паводле выразна аформленага тэкставага паведамлення. Фактычна гэта сказ, напісаны з імітацыяй рукапіснага пісьма: «Б — як свабода». Хай беларускага гледача не ўводзіць у зман наўмысная брутальнасць плакату. Гэта фірмовы стыль старой польскай школы, то-бок такі антыафіцыёзны і свабодалюбівы трэнд.

Пётр Дэпта-Клесьта. «Б як свабода»: 2 месца

Трэцяе месца аддалі беларусцы — Яўгеніі Мужавай, што цяпер жыве ў Варшаве. Асновай яе плаката стала фатаграфія, але, у адрозненне ад першых двух аўтараў, сваю працу яна рабіла не адмыслова да конкурсу.

Плакат Яўгеніі «Мы не мяса» датуецца жніўнем 2020 года. Любы беларус, паглядзеўшы на яго, можа зразумець, на аснове якіх здымкаў вырасла гэта гранічна ясная метафара. Сілу вобразу ўзмацняе ўсведамленне таго, што на выяве сама аўтарка, яе пафарбаванае ў белы колер цела пракрэсленае чырвонымі лініямі па ўзору разрэзкі мяса жывёл. Такое калектыўнае сэлфі брутальных часоў.

Яўгенія Мужава. «Мы не мяса»: 3 месца

Адкрытая экспазіцыя будзе працаваць да 4 верасня на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве з боку Уяздоўскіх алей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
15.08.2022
прыкольна
а мне дык асабліва "прыкольна"

гэта ўсё бачыць.. калі хто ў тэме
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930