Знайсці
15.08.2022 / 08:01 1

Мінздароўя канстатавала рост захворвання на каранавірус

Пра рост захворвання на кавід распавяла ў эфіры СТБ начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна нагадала пра тое, што з'явіўся штам «ніндзя», але працякае хвароба гэтак жа, як і іншыя штамы «амікрона» і нават у больш лёгкай форме.

— «Ніндзя» пакуль распаўсюджваецца, у асноўным, у ЗША і ў Еўропе. Паводле тых звестак, якія ў іх ёсць, ён працякае ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, — сказала Іна Карабан.

Па яе словах, цяпер у Беларусі адзначаецца невялікае павелічэнне колькасці хворых.

«Мы бачым, што ўжо паціху выпадкі пачынаюць павялічвацца. І сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каранавірус становіцца бліжэйшым да сезоннага. Чакаем, як і грып, але толькі ён будзе крыху раней, чым грып».

Што да прышчэпак, то ў Беларусі вакцынацыю праводзяць расійскім «Спутнікам» і кітайскім «Сінафармам».

«Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанні з нагоды новых вакцын. Гэта тая ж інтэрназальная вакцына. Калі будзе запыт на вакцынацыю дзяцей больш малодшага ўзросту, то, можа быць, мы разгледзім вакцыну кубінскай вытворчасці, якая была ў нас нядаўна зарэгістраваная — Soberana Plus», — адзначыла Іна Карабан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сам сабе падумаў / адказаць
15.08.2022
Яна пра рост, у той час, калі й зьніжэння не было. Таму й ня кажа, адпаведна якога ўзроўню (ці даты) гэты рост. Дык які рост? У суседзяў, напрыклад, рост пачалі фіксаваць ад канца чэрвеня. То бок, пасьля скасаваньня антыкавідных абмежаваньняў (якія й забясьпечылі тое зьніжэньне) былі 2 месяцы "зацішша", і зноў пачаўся рост, хаця адсотак вакцыянаваных жыхароў вельмі вялікі. У Беларусі ж антыкавідных абмежаваньняў лічы, што ўвогуле не было...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31