Знайсці
15.08.2022 / 09:01 4

ПВТ пакідае кампанія, якую кантралюе Джордж Сорас

Беларускі IT-рынак і Парк высокіх тэхналогій пакідае адзін з яго замежных піянераў — дацка-ўкраінскі распрацоўшчык Ciklum. Разам з ім Беларусь чарговы раз застанецца без прысутнасці амерыканскага мільярдэра Джорджа Сораса, які з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета кампаніі.

Фота: Devby.io

Як даведаўся Office Life, рэзідэнт ПВТ «Сіклум Бел», які ўваходзіць у міжнародную групу Ciklum, з чэрвеня гэтага года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

У 2015 годзе кантрольны пакет Ciklum набыў створаны Джорджам Сорасам Ukrainian Redevelopment Fund. Сродкі багатага інвестара дазволілі кампаніі ўзмацніць сваю прысутнасць на старых і выйсці на новыя рынкі.

З завяршэннем ліквідацыі гэтай «дачкі» Беларусь зноў пакіне Джордж Сорас, які каля 25 гадоў таму ўжо сыходзіў з нашай краіны. Але тады ён гэта зрабіў у статусе мецэната, а не бізнэсоўца.

Упершыню вядомы амерыканец адкрыў для сябе Беларусь у 1992 годзе і восенню таго ж года асабіста пабываў у Мінску, каб даць старт адукацыйным праектам свайго Фонду Сораса. Беларускі філіял пачаў працаваць з 1993-га, арганізуючы семінары для дырэктараў школ, лекцыі з запрашэннем навукоўцаў з ЗША, паездкі мясцовых навукоўцаў на сімпозіумы і стажыроўкі за мяжу. Фонд цалкам прафінансаваў цэнтр прыватызацыі, які павінен быў дапамагчы мясцовым уладам у правядзенні раздзяржаўлення. Таксама ён стварыў і падтрымліваў такія праекты, як «мас-медыя цэнтр» і «Трансфармацыя гуманітарнай адукацыі».

На пачатку 1995 года ў Джорджа Сораса адбылася афіцыйная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, замест запланаваных 45 хвілін яна доўжылася звыш дзвюх гадзін. Бакі засталіся задаволеныя адзін адным, і некаторы час Беларускі фонд Сораса актыўна дзейнічаў. Але ў 1997 годзе амерыканскі мільярдэр абвясціў пра спыненне ўсялякай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Максим Дизайнер / адказаць
15.08.2022
Ура!
6
Скукотищааа / адказаць
15.08.2022
Как говорится, скатертью дорожка. Воздух, аура и карма будут чище.
2
Максим Дизайнер / адказаць
15.08.2022
Украинские рабы, нанимавшие еще больших, и еще дешевле, рабов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31