Знайсці
15.08.2022 / 10:294РусŁacБел

На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт 

На польска-беларускай мяжы грамадзян на роварах пачалі адпраўляць на надгляд у боксы: здымаюць сядзенні, колы, разбіраюць, паведамляе партал pogranec.by.

Апошнім часам колькасць веласіпедыстаў на мяжы значна павялічылася. Правіламі парадку перасячэння мяжы гэта не забараняецца: фізічныя асобы, акрамя асноўных відаў транспарту, для перасячэння мяжы могуць выкарыстоўваць ровар. 

А прычына павышанай увагі да ровараў у пунктах пропуску — кантрабанда цыгарэт. Нядаўна на памежным пераходзе ў Кузніцы падчас надгляду ровара грамадзяніна Беларусі былі выяўленыя 52 пачкі цыгарэт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
15.08.2022
Кузніца? Гэта памылка. Кузніца закрыта.
1
Беларус/адказаць/
15.08.2022
Во людзі, далі магчымасьць вандроўкі на роварах праз Пушчу ў Польшу праводзіць так яны і гэтую справу сваім "кантрабасам " спаскудзілі. Цягнуць гэтую брыду ў Польшу, каб зарабіць, але сумленьне трэба мець, зарабляць на цыгарэтах ганебна.

1
Келіх ацэтону/адказаць/
15.08.2022
"веласіпедыстаў"? Гэта на якой мове? На чык-чырыкаўскай? Бо па-беларуску будзе "раварыстаў".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930