Знайсці
15.08.2022 / 11:362РусŁacБел

У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўраў — падобныя да драконаў, але памерам з ката

Ім далі назву Jakapil kaniukura (у перакладзе з мёртвай мовы народа пуэльчэ — «шчытаносец»). Рэптылія жыла каля ста мільёнаў гадоў таму, была памерам з ката і перасоўвалася на выцягнутых задніх лапах, піша TJ.

Якапілы былі не даўжэйшыя за паўтара метра ў даўжыню, важылі ад чатырох да сямі кілаграмаў, а знешне нагадвалі драконаў — на галаве і ўздоўж хрыбта ў дыназаўраў размяшчаўся грэбень з шыпоў, а дадатковыя пласціны па баках, вакол шыі і ўздоўж хваста абаранялі ад шматлікіх драпежнікаў.

Самі якапілы былі траваеднымі, але харчаваліся не мяккай лістотай, а цвёрдай расліннасцю пустынь. Верагодна, ім даводзілася шмат перасоўвацца ў пошуках ежы і, каб пазбегнуць небяспекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
д кар он/адказаць/
15.08.2022
значыць я не казачная істота..(
0
Нешта ня так/адказаць/
15.08.2022
Ат, звычайная курыца-бройлер, толькі бязь пер'я. Шчэ трэба праверыць, што яны там знайшлі насамрэч. А то можа сьпярша з'елі, а потым кшталту знайшлі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930