Знайсці
15.08.2022 / 12:086РусŁacБел

Лукашэнка запатрабаваў «кардынальна вырашыць праблему з даўгабудам» у Мінску

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць кардынальныя меры для вырашэння праблемы даўгабудаў у Мінску. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па адпаведнай тэматыцы на пляцоўцы комплекснай рэканструкцыі забудовы ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк», паведамляе БелТА.

Фота: president.gov.by

Лукашэнка прывёў шэраг прыкладаў розных недабудаваных аб'ектаў у сталіцы, у тым ліку ў цэнтральных раёнах. Гэта, на яго думку, кажа аб тым, што ў сталіцы бязладдзя больш, чым дзе-небудзь.

«Жулікаў тут хапае, але і маруднасць гарадскіх чыноўнікаў таксама мае месца. І вы як ніхто павінны разумець, што гэта не толькі помнікі безгаспадарчасці», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.

«Ёсць старшыня гарвыканкама, упаўнаважаныя па горадзе і аж цэлы памочнік, — сказаў ён. — Час прымаць кардынальныя меры, пачынаючы з газпрамаўскіх праектаў і заканчваючы будаўніцтвам жылля».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб сітуацыі з завяршэннем будаўніцтва аб'ектаў на месцы былога завода МВАВТ, перспектывах развіцця тэрыторый Мотавелазавода, шляхах вырашэння праблемы іншых даўгабудаў сталіцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
2
Максим Дизайнер/адказаць/
15.08.2022
Срочна абеспечыць жэльем усих пладящыхся!И слелать ид, что Минск красивы!Хатя бы вид!
0
мапед /адказаць/
15.08.2022
Мангол, у Качанавай жэ очэнь багаты опыт - ат прадажы трусоу, да затыкання дырак у жкх, я ужо маучу пра яе спасобнасци гаварыць ротам - яна дажэ змагла найци общы язык з цыганами. Прайшла агонь, ваду и медныя трубы и закалилася Драздами. На такую жэнщыну можна и нужна рауняцца.
15.08.2022
Смотрите, какие модные туфли у Качановой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930