Знайсці
15.08.2022 / 13:45РусŁacБел

Архітэктара Аляксандра Кухарэнку адправілі на «суткі» за рэпост відэа пра Бандарэнку

34-гадовага архітэктара і музыку затрымалі 2 жніўня ў Мінску.

Падставай стаў рэпост Укантакце відэа з youtube-канала «ByPol» з назвай «Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства». У пратаколе пазначана, што рэпост быў выяўлены падчас праверкі інфармацыі пасля паведамлення пра гэта з ГУБАЗіКа. 

Справу мужчыны разглядзелі 4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Аляксандр на судзе прызнаў сваю віну і пацвердзіў, што ў верасні 2021 года размясціў спасылку на ByPol і не выдаліў яе пасля таго, як канал прызналі «экстрэмісцкім».

У выніку суддзя Таццяна Мотыль прызнала Кухарэнку вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала яго на 10 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930