Знайсці
15.08.2022 / 15:063РусŁacБел

Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў 

Шчасліва завяршылася гісторыя з парасём, якога бачылі ўчора ў цэнтры Маладзечна. Збеглага злавілі жыхары дома №30 на Віленскай вуліцы, паклалі яго ў мяшок і аддалі гаспадарам. Грошай у якасці ўзнагароджання браць не хацелі, піша Мінская праўда.

Парася ў Турэц-Баярах збегла з прыватнага падворка раніцай 13 жніўня, пераскочыўшы паўтараметровую загародку ў хляве і прабраўшыся пад дзвярыма.

На выходных парася падарожнічала па Маладзечне. У сваім паходзе з Турэц-Баяраў да Маладзечна яно пераадолела каля 20 кіламетраў.

Забрала парася дачка гаспадароў Анастасія. Яна патэлефанавала журналістам і распавяла:

— Усё! Вязу бегляка ў мяшку бацькам. Сёння раніцай мне патэлефанавала жанчына і паведаміла, што парася бегае на Віленскай вуліцы каля дома № 30. Я адразу выехала на месца. Пакуль дабралася, людзі, якія жывуць у гэтым доме, яго ўжо злавілі. Гаспадар — мужчына гадоў 60-ці засунуў парася ў мяшок. Я, як і абяцала, прапанавала ўзнагароду ў 50 рублёў. Гаспадары наадрэз адмаўляліся. Якія ж усё-ткі добрыя ў нас людзі! Прыйшлося пакласці гэтыя 50 рублёў ім на стол і ўцячы.

Ці будуць рабіць нейкія захады ў далейшым гаспадары, каб парася больш не ўцякала, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мясякамбінат/адказаць/
15.08.2022
Схуднеў бедны парсючок.
0
Олег/адказаць/
15.08.2022
Жалко зарежут.... чуствовал...вот и збег...
0
«Бэйб: Поросёнок в городе»/адказаць/
15.08.2022
а так хотелось надеяться на хэппи энд хотя бы в этом случае. но... такова, как говорится, селява
ну хоть мир посмотрел. будут греть его воспоминания о веселых приключениях долгими осенними вечерами, пока однажды не отправят его в рай для свиней
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера