Знайсці
15.08.2022 / 16:09

30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека

Па ўсім свеце тысячы хворых на кавід заклікаюць свае ўрады аказваць больш дапамогі ўсё большай колькасці людзей, якія сутыкаюцца з працяглымі сімптомамі пасля заражэння (вядомымі пад назвай «посткавід» ці «працяглы кавід»).

Прадстаўнік Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі паведаміў Politico, што новы план падтрымкі для пацыентаў з працяглым кавідам будзе апублікаваны праз некалькі тыдняў. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Германіі апублікаваў бягучы план краіны па барацьбе з працяглым кавідам, які ўключае лячэнне ў спецыялізаваных клініках, палітыку страхавання і пенсійных выплат для пацыентаў, а таксама спосабы фінансавання даследаванняў.

У большай частцы свету людзям, якія пакутуюць ад працяглых сімптомаў, аказваецца мала дапамогі, кажуць актывісты.

Існуюць прынамсі 90 ініцыятыў па ўсім свеце ў 34 краінах, што падымаюць праблему працяглага кавіду. Большасць з іх патрабуе ад урадаў дадатковых даследаванняў, паляпшэння клінічных метадаў лячэння і пашырэння доступу да дапамогі для людзей з інваліднасцю, іншыя ініцыятывы прапануюць падтрымку і парады.

Новыя даследаванні паказваюць, што сотні мільёнаў людзей, імаверна, пакутуюць ад працяглай хваробы, і некаторыя эксперты папярэджваюць пра патэнцыйна сур'ёзныя доўгатэрміновыя наступствы гэтага захворвання для эканомікі і аховы здароўя, якія ўсё яшчэ дрэнна вывучаныя.

Пацыенты, якія пакутуюць ад доўгатэрміновых сімптомаў, часам не могуць працаваць або выконваць асноўныя паўсядзённыя задачы. Службы праігнаравалі доўгатэрміновыя эфекты ад пандэміі.

— Нас проста пакінулі гнісці, — сказала Шанталь Брыт, заснавальніца і прэзідэнт Long Covid Switzerland. — Таму і з'яўляюцца ўсе гэтыя арганізацыі, бо дзяржаўнай дапамогі няма.

«Што тычыцца нашага ўрада… Я не думаю, што гэта нават абмяркоўваецца», — каментуе Вачука Гічохі, актывіст з Кеніі

Груп падтрымкі ў сацыяльных сетках і ініцыятыў пацыентаў наўрад ці дастаткова, кажуць актывісты. Яны хочуць, каб урады пачалі сур'ёзна ставіцца да рызыкі працяглага кавіду.

У сваю чаргу, урады наракаюць на малую колькасць доказаў аб прычынах хваробы і малую колькасць правераных лекаў. І многія краіны проста не маюць рэсурсаў, каб паспрабаваць справіцца з працяглым кавідам, адначасова змагаючыся з новымі захворваннямі на карону. Не варта забываць і пра іншыя хваробы, такія як сухоты, ВІЧ і малярыя.

Нават краіны з устойлівымі сістэмамі аховы здароўя сутыкаюцца з іншымі крызісамі, такімі, як эканамічныя праблемы, рэгіянальныя войны ці рэкордная спякота.

Некаторыя даследаванні паказваюць, што працяглы кавід можа мець негатыўны ўплыў на 30% інфіцыраваных людзей. Доўгатэрміновыя наступствы віруса могуць пазбавіць шмат людзей працаздольнасці, што можа мець глабальныя эканамічныя наступствы, мяркуюць даследчыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30