Знайсці
16.08.2022 / 20:25 35

«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі

Максім Грышчанка быў вядомы сваёй роллю ў падаўленні народа з 2000-х. Аднак у 2021-м палкоўнік выйшаў з сістэмы, адкрыў ІП і заняўся высакароднай справай — пячэ хлеб. Таксама ён навярнуўся ў пратэстанцтва і змяніў імідж. 

Грышчанка, тады яшчэ маёр, на разгоне маўклівых пратэстаў у Мінску ў 2011 годзе. Фота: Антон Матолька

Невыразны мужчына ў цёмных касцюмах і куртках, часта ў кепачцы і з рацыяй, Грышчанка нязменна кіраваў арыштамі дэманстрантаў у Мінску яшчэ з 2000-х.

Ён аддаваў загады на «вінцілава» і сам прыкладаўся. Так, ён нагамі біў фатографку Юлію Дарашкевіч. 

Грышчанка дабыў на службе да падзей 2020-га. Яго апошняя пасада — намеснік сумнавядомага Ігара Падвойскага, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама. 

Але з Грышчанкам нешта здарылася. 

Напачатку 2021-га ён, як стала вядома «Нашай Ніве», сышоў з карнага апарата ў іншую сферу. Адкрыў ІП і стаў пячы хлеб! 

Разам з гэтым 46-гадовы адстаўнік кардынальна змяніў імідж.

Што прымусіла некалі «галоўнага па падаўленні нязгодных у Мінску» сысці з сістэмы ў разгар рэпрэсій — на пачатку 2021-га? 

Сам Грышчанка «Нашай Ніве» нічога не адказаў. 

Але здагадку выказаў яго былы калега. 

«У многіх людзей у жыцці наступае момант, калі ён азіраецца, ацэньвае, як ён жыў і што зрабіў, крытычна пераацэньвае сваю дзейнасць і каштоўнасці. Вось у Грышчанкі, мне здаецца, адбылася такая пераацэнка каштоўнасцяў.

Ëн прыйшоў у пратэстанцкую царкву. Але я не ведаю што тут першаснае — адмова ад ролі карніка як вынік уплыву рэлігіі ці рэлігія як вынік адмовы ад лёсу карніка. Ëн мог бы заставацца ў сістэме і мучыць беларусаў далей, — кажа яго былы калега. — Я рады за яго, што ён знайшоў гармонію і падае іншым прыклад, што можна зарабляць не толькі саўдзелам у арыштах і сачэнні. Можна проста пячы булкі», — пракаментаваў чалавек, які служыў з Грышчанкам. 

Дапоўніць тэму або паведаміць навіну можна наўпрост аўтару па бяспечным кантакце ў тэлеграм @artsiom_harbatsevich або на мэйл [email protected]

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Праз месяц атрымаў першы заказ — заплацілі 150 даляраў». Былы ўчастковы кінуў міліцыю і працуе ў ІТ

Хто такі антыгерой інтэрнэту, міліцыянер Ігар Падвойскі, і за што ён не любіць Чамаданаву

«Хай не разумнічаюць». Як кіраўнікі міліцыі ў 2020-м ставілі суддзяў на месца

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Валянціна / адказаць
17.08.2022
Дык а колькі тысяч булак кампенсуе адзін удар нагою па журналістцы? Ёсць падлікі?
18.08.2022
КрАСАВік, а таму што
0
гаспадыня / адказаць
18.08.2022
я не веру яму. не пячэ ён ніякія булкі. булкі атрымліваюцца толькі ў добрых людзей. бо дрожджавае цеста яно такое - пяшчоту любіць і цеплыню

ён можа па старой звычцы хіба што сочыць за тымі, хто булкі пячэ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31