Знайсці
18.08.2022 / 20:27 4

Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык

Трыхолаг — доктар вузкай накіраванасці, які выяўляе і лечыць захворванні валасоў і валасістай скуры галавы. Праект «1906» паразмаўляў з трыхолагам Кацярынай Бурло і даведаўся, у якіх выпадках варта рабіць перасадку валасоў, як абраць шампунь і якія працэдуры дрэнна ўплываюць на стан валасоў. 

Фота: bellezza.ua

Чаму могуць выпадаць валасы?

«Апошнім часам самая частая прычына — стрэс. Гэта называецца паслястрэсавая алапецыя. У такім выпадку ўсе аналізы добрыя, не разумееш, што адбываецца з чалавекам. Наступныя прычыны — захворванні шчытападобнай залозы, гарманальнага характару, дэфіцытны стан», — кажа трыхолаг.

«Перад кансультацыяй я прашу пацыента здаць аналізы: агульны аналіз крыві, біяхімічны, гармоны шчытападобнай залозы і некаторыя вітаміны. Без іх мы можам толькі меркаваць пра прычыну. 

Важна выканаць трыхаскапію, каб выключыць ці пацвердзіць праблемы са скурай галавы, гэта праходзіць з дапамогай спецыяльных трыхалагічных інструментаў. Часта валасы могуць выпадаць з-за таго, што ў чалавека ёсць прыкметы себарэі ці себарэйнага дэрматыту (наяўнасць запаленчых участкаў, белыя, жоўтыя лускавінкі на скуры), праблемы са скурай галавы», — расказвае Кацярына. 

Ці могуць выпадаць валасы з-за генетычнай схільнасці?

«З-за гэтага валасы радзеюць, памяншаюцца ў аб'ёме, — тлумачыць трыхолаг. — Калі ў чалавека ёсць генетычная схільнасць, але ў яго моцна выпадаюць валасы, то гэта ўжо сігнал здаваць аналізы.

Пры класічнай форме парадзення валасы моцна не выпадаюць. Як правіла, такое можа пачацца з моманту палавога саспявання. У асноўным выпадкі сур'ёзныя, яны патрабуюць ранняга звароту да трыхолага». 

«Людзі, у якіх пачалося парадзенне не ў момант палавога саспявання, бывае звязваюць гэта з паступленнем у інстытут, калі ёсць шмат стрэсаў. У 18-19 год пачынаецца другі пераходны ўзрост.

Напрыклад, адбываецца нейкі трыгер, моцны стрэс, хваляванне, пасля пачынаецца маніфестацыя андрагенетычнай алапецыі (парадзенне валасоў). Як правіла, гэта носіць спадчынна-генетычны характар», — кажа яна.

Як зразумець, што ў цябе ёсць схільнасць да аблысення? 

«Трэба даведацца, у якім стане валасы былі ў мамы з татам, ці выпадалі яны. Я яшчэ пытаюся пра братоў і сясцёр. Калі гэтай інфармацыі не хапае, магу ўдакладняць пра бабуль і дзядуль.

Калі па аналізах мы выяўляем нейкія праблемы, напрыклад дэфіцытныя станы: недахоп жалеза, вітаміна Д, — я прызначаю прэпараты, якія трэба прымаць, каб ліквідаваць гэты прабел. І не дапускаць дэфіцыту ў будучыні», — кажа яна. 

«Рэдка здараецца так, што чалавек адзін раз у жыцці прапіў прэпарат, а далей у яго ўсё добра, — тлумачыць трыхолаг. —Дэфіцытныя станы ў асноўным складаюцца з праблем з харчаваннем, страўнікава-кішэчным трактам.

Калі выяўляюцца захворванні шчытападобнай залозы, адпраўляю да эндакрынолага. Калі ёсць парушэнні ў аналізах па палавых гармонах — да гінеколага-эндакрынолага». 

«Трыхолаг займаецца выпадзеннем валасоў, якое звязана са спадчыннасцю або захворваннямі скуры галавы. Калі ў аналізах усё нармальна, няма фактараў, якія могуць прыводзіць валасы з фазы росту ў фазу выпадзення, то прыступаем да вонкавай тэрапіі. Яна вызначаецца строга індывідуальна пасля агляду і абследаванні ў трыхолага.

Могуць быць ласьёны, спрэі, маскі — усё гэта будзе накіравана на тое, каб максімальна стрымаць працэс параджэння і аднавіць нармальнае функцыянаванне валасянога фалікула», — расказвае Кацярына.

Фота: blog.doc.help 

Ці працуе перасадка валасоў?

«На жаль, ёсць такія выпадкі, калі пры абследаванні я разумею, што працэс парадзення зайшоў занадта далёка: праблеме больш за 7-10 гадоў. Тут трыхолаг вырашае, ці дапамогуць яшчэ нейкія вонкавыя сродкі ці варта звярнуцца за трансплантацыяй. 

Яна працуе, але ў маёй практыцы я рэдка сустракалася з тым, каб пацыент ішоў на трансплантацыю. Усё ж яна каштуе грошай — прыкладна 2000-2500 даляраў у залежнасці ад колькасці валасяных фалікулаў, якія будуць перасаджаныя з патыліцы ў лобна-цемянную вобласць. Гэта ўжо вызначае пластычны хірург», — кажа яна. 

Перасадка валасоў аднолькава добра працуе і для мужчын, і для жанчын?

«Так, але першапачаткова, перад аперацыяй, трэба было поўнасцю пагаліць галаву. Натуральна, жанчыны не маглі пайсці на такія ахвяры і ўсяляк супраціўляліся. Але зараз пластычныя хірургі прыдумалі новыя методыкі, у тым ліку можна перасаджваць валасы і доўгія», — расказвае Кацярына. 

«У нас ёсць донарская зона (патылічная вобласць), якая не схільная да разбуральнага ўплыву гармону дыгідратэстэрону. Атрымліваецца, што з патыліцы пластычны хірург бярэ графты і перасаджвае ў лобна-цемянную вобласць.

Перасадка валасоў паказана і тым, і тым, але часцей яе робяць мужчыны. У мяне за шэсць гадоў вочнай практыкі была толькі адна дзяўчына, якая зрабіла перасадку ў Санкт-Пецярбургу.

У Беларусі такія аперацыі праводзяць, але ў мяне са знаёмых ніхто не рабіў. Як правіла, едуць па гэтую працэдуру ў Турцыю», — кажа трыхолаг. 

Фота: mclub.md

Якія працэдуры дрэнна ўплываюць на стан валасоў?

«Трыхолагі не вітаюць кератынавае выраўноўванне. Атрымліваецца, што валасы самі па сабе пухнатыя, а іх імкнуцца зрабіць роўнымі. Цырульнік пасля такой працэдуры скажа мыць валасы бессульфатнымі шампунямі, каб склад кератынавага выраўноўвання павольней вымываўся. Вельмі часта чалавек прыходзіць да трыхолага пасля гэтай працэдуры, стаўлю трыхаскоп на галаву і бачу, што там ужо пачынаюцца праблемы ў скуры. Бессульфатныя шампуні дрэнна мыюць скуру галавы. Чалавек ходзіць нібыта як з візуальна прыгожымі валасамі, але з праблемамі са скурай», — тлумачыць яна.

«Калі вымываецца склад кератынавага выраўноўвання, валасы будуць выглядаць горш, чым яны былі да. Працэдура праходзіць з дапамогай вельмі гарачага праса, які пашкоджвае валасы па ўсёй даўжыні. 

На астатнія доглядавыя працэдуры я даю дабро, таму што ніякага тэрмічнага ўздзеяння няма», — кажа трыхолаг.

Ці шкодна для валасоў фарбаванне?

«Сур'ёзных супрацьпаказанняў няма, — запэўнівае Кацярына. — Важна пасля афарбоўвання добра вымываць скуру галавы, выкарыстоўваць скраб. На сваіх кансультацыях нават праз два тыдні пасля афарбоўвання бачу састаў на скуры галавы. Гэта шкодна, можа ў будучыні справакаваць анкалагічныя захворванні».

Як абраць шампунь? 

«Спачатку трэба вызначыцца з тыпам скуры галавы, — раіць яна. — Часцей за ўсё трыхолагі ў сваёй практыцы сутыкаюцца з тлустай, яна больш схільная да з'яўлення, напрыклад, себарэйнага дэрматыту, сухой перхаці.

Тыя, хто мые галаву штодня ці праз дзень, могуць адразу вызначыць, што ў іх тлусты тып скуры галавы. Адпаведна, пад такі тып і трэба падбіраць шампунь.

Частая памылка, калі ў чалавека тлустая скура галавы, канцы валасоў і па даўжыні сухія, людзі пачынаюць купляць шампуні для сухіх. Гэта няправільна. Шампунь падбіраецца па тыпе скуры галавы». 

Наколькі часта трэба мыць валасы?

«Строга па меры забруджвання, нельга пераходжваць момант, — кажа трыхолаг.

— Сваім пацыентам я заўсёды тлумачу, што калі вы ў панядзелак раніцай памылі галаву і ў аўторак ужо не можаце пайсці кудысьці, вам трэба памыць валасы. Гэта абавязковае правіла.

Ёсць шмат людзей, якія імкнуцца перахаджваць, думаюць, што яны нешта паляпшаюць, нібыта спрабуюць перавучыць сальныя залозы. Але гэта ўсё можа скончыцца паходам да трыхолага са скаргамі на сверб і перхаць.

Выпрацоўка скурнага сала ў арганізме залежыць ад мноства механізмаў. Прывучыць нейкім чынам яго выпрацоўваць менш ці больш немагчыма». 

Якія вітаміны варта піць для таго, каб валасы былі здаровыя?

«Вітаміны не трэба прымаць без кантролю аналізаў. Але калі, напрыклад, увосень ці ўвесну вы жадаеце падтрымаць арганізм (пры гэтым вы ведаеце, што дэфіцытных станаў у вас няма), то абавязкова ў комплексе павінны быць біятын, вітамін Д, вітамін Е, жалеза. І ўсё гэта трэба прымаць выключна курсам. Калі на ўпакоўцы напісана, што піць 30 дзён, то больш нельга», — кажа яна. 

Ці можна расчэсваць мокрыя валасы?

«Можна. Калі чалавек карыстаецца стандартным доглядам для валасоў: шампунь, кандыцыянер, маска — і пры гэтым валасы ўсё роўна ломкія, то трэба здаваць аналізы, глядзець узровень агульнага бялку ў крыві і жалеза.

Калі ёсць пытанні па падборы догляду за скурай галавы (менавіта канкрэтнага сродку на даўжыню), то гэтым займаюцца цырульнікі. Маскі і кандыцыянеры падбіраюць яны. Трыхолаг павінен дыферэнцыяваць паталогіі стрыжня воласу, якія з'яўляюцца з-за няправільнага догляду або ёсць прычыны ўнутры арганізму», — тлумачыць яна. 

Чаму некаторыя людзі пачынаюць рана (ад 25 гадоў) сівець? 

«Гэта сапраўды можа быць наступствам перанесенага моцнага стрэсу, а таксама генетычныя схільнасці, — называе прычыны Кацярына. —Заўсёды пытаю, у якім узросце пасівелі мама, тата. У 70 адсоткаў выпадкаў будуць адказваць, што таксама рана.

Калі няма генетычнай схільнасці, то звяртаемся зноў да аналізаў. Першым чынам тут будзем глядзець падрабязна ўзровень жалеза і медзі.

Сівізна не лічыцца захворваннем, калі для яе ёсць генетычная схільнасць. З аблысеннем, дарэчы, тое ж самае. Ёсць дыягназ, але па праўдзе трыхолагі разглядаюць гэта як касметычны дэфект. Чалавек можа быць цалкам здаровы, але, на жаль, лысы». 

Чытайце таксама:

Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера

Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю

Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
лысая себарэйная / адказаць
18.08.2022
"Перад кансультацыяй я прашу пацыента"
хочаш адчуць сябе пацыентам, ідзі да трыхолага

цікава, а трыхолаг можа даць адтэрміноўку ад арміі? ну праз себарэю там? а-то ў нас павальна на зборы забіраюць... а, выбачайце, а працаваць будзе хто? Аляксандр? Лушкін?
1
feafania / адказаць
18.08.2022
циник, можа мужчына і можа мыць галаву ўвечары, але ў жанчыны раніцой на галаве будзе абы што.
0
алысенко / адказаць
19.08.2022
циник, а лысому вообще - протер тряпочкой и все. лафа. и не жарко. нет волос - нет проблем. я это оценила, когда стриглась налысо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31